38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
38-я Брэсцкая асо́бная гвардзе́йская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада — адно з падраздзяленняў Сілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Умоўная назва — Вайсковая часць 92616.
Remove ads
Гісторыя
Савецкі час
1944 год — 12-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія ўваходзіць у склад 9-й арміі. А праз год злучэнне рэфармавана ў 105-ю стралковую дывізію. У сакавіку 1945 года злучэнне ваявала ў гарах і лясах паўночнага ўсходу аўстрыйскіх Альпаў. Дэсантнікі вызвалілі больш за 300 населеных пунктаў, у тым ліку і сталіцу Аўстрыі Вену, за што дывізія атрымала найменне Венская. Менавіта таму яе эмблему і сёння ўпрыгожвае аўстрыйскі флаг. А за ўзяцце гарадоў Папа і Дзевечар 26 красавіка 1945 года злучэнне было ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.
Пасля вайны ў чэрвені 1946 года 105-я гвардзейская стралковая дывізія была перафарміравана па штатах паветрана-дэсантных войскаў і перайменавана ў гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную дывізію. Яна ўвайшла ў склад 38-га паветрана-дэсантнага корпуса. Па задуме ваеннага кіраўніцтва СССР, 105-я дывізія, у адрозненне ад іншых злучэнняў ПДВ, павінна была спецыялізавацца на вядзенні баявых дзеянняў у горнай і пустыннай мясцовасці. Для гэтага ў 1960 годзе дывізія была перадыслацыравана ў Туркестанскую ваенную акругу, дзе і заставалася да канца 70-х.
Да лета 1979 года кіраўніцтва Узброеных Сіл СССР прымае рашэнне павялічыць колькасці дэсантна-штурмавых часцей на заходнім кірунку. І частка дывізіі пераязджае ў Брэст, дзе становіцца касцяком новай 38-й брыгады. Узмацненне па гэтым вектары меркавалася з нагоды пагаршэння сусветнай абстаноўкі і напружання ў супрацьстаянні ў халоднай вайне. Падставай для стварэння дэсантна-штурмавых фармаванняў паслужыў і перагляд тактычных прыёмаў у барацьбе з супернікам у выпадку поўнамаштабнай вайны.
Стаўка рабілася на канцэпцыю прымянення масіраваных дэсантаў у блізкім тыле праціўніка, здольных дэзарганізаваць абарону. Тэхнічную магчымасць для такога дэсантавання даваў парк транспартных верталётаў у вайсковай авіяцыі, які істотна павялічыўся да гэтага часу. 10 лістапада 1979 гады 105-я дывізія канчаткова была рэарганізавана ў 38-ю асобную дэсантна-штурмавая брыгаду[4].
Брыгада ўдзельнічала ў ваенных дзеяннях у Афганістане з 1987 года.
1 чэрвеня 1990 года яна была перададзена ў склад Паветрана-дэсантных войскаў і перафарміравана ў 38-ю асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную паветрана-дэсантную брыгаду.
Незалежная Беларусь
1 верасня 1995 38-ю брыгаду перадалі ў склад Мабільных сіл Рэспублікі Беларусь.
З 2002 года па 31 студзеня 2003 года брыгада знаходзілася ў складзе Сухапутных войскаў.
З 1 лютага 2003 года 38-я брыгада перайшла да частак цэнтральнага падпарадкавання Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і адносіцца да Сіл спецыяльных аперацый.
З 2 жніўня 2016 года брыгада была перайменавана ў 38-ю асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную дэсантна-штурмавую брыгаду[5].
У жніўні 2020 года брыгада прыцягвалася для стрымлівання пратэстаў у Беларусі[6][7].
14 студзеня 2020 года Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне прысвоіць брыгадзе найменне па пункце дыслакацыі: 38-я Брэсцкая асобная гвардзейская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада[8].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads