Савецкая гвардыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Савецкая гвардыя
Remove ads

Савецкая гвардыя — вайсковыя часці, караблі, злучэнні і аб’яднанні Узброеных Сіл СССР, якія атрымалі ганаровае званне і былі ператвораны ў гвардзейскія за масавую гераічнасць, мужнасць і высокае воінскае майстэрства, праяўленае ў баях у час Вялікай Айчыннай вайны, а таксама часці рэактыўнай артылерыі і зноў сфарміраваныя злучэнні (аб’яднанні), у склад якіх увайшлі часці (злучэнні), што раней атрымалі званне гвардзейскіх.

Thumb
Нагрудны знак «Гвардыя» узору 1942 года.

Гвардзейскім часцям, злучэнням і караблям уручаліся гвардзейскія баявыя сцягі. Для ваеннаслужачых гвардзейскіх часцей і злучэнняў 21 мая 1942  года быў заснаваны нагрудны знак «Гвардыя», а для гвардзейцаў РСЧФ — прамавугольная пласцінка з муаравай стужкай аранжавага колеру з чорнымі падоўжнымі палосамі. Адначасова былі ўведзены гвардзейскія воінскія званні[1][2]. Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, праходзілага вайсковую службу ў гвардзейскай вайсковыя часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «Гвардыі».

У РСЧА і РСЧФ на падставе загадаў Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання аб грашовым забеспячэнні асабовага склада, усяму начальніцкаму (вышэйшаму, старэйшаму, сярэдняму і малодшаму) складу гвардзейскіх фарміраванняў быў усталяваны паўтарачны, а байцам падвойны аклад утрымання.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Гвардзейскі Ваенна-марскі сцяг, 1942—1950 гадоў.
Thumb
Гвардзейскі Баявы сцяг 6-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага корпуса.
Thumb
Гвардзейскі Ваенна-марскі сцяг, 1950—1992 гадоў.

18 верасня 1941 года па рашэнні Стаўкі ВГК загадам Наркама Абароны Саюза ССР ад 18 верасня 1941 года № 308, чатыром стралковым дывізіям СССР — 100-й, 127-й, 153-й і 161-й — «за баявыя подзвігі, за арганізаванасць, дысцыпліну і прыкладны парадак» былі прысвоены ганаровыя найменні «гвардзейскія», і яны былі пераназваны і ператвораны ў 1-ю, 2-ю, 3-ю і 4-ю гвардзейскія адпаведна[3][4].

19 чэрвеня 1942 года заснаваны гвардзейскі Ваенна-марскі сцяг, а 31 ліпеня 1942 года ўведзена ў дзеянне Палажэнне пра гвардыю Флоту СССР[1].

У далейшым у час вайны многія загартаваныя ў баях часці і злучэнні Чырвонай Арміі былі ператвораны ў гвардзейскія. Існавалі гвардзейскія палкі, дывізіі, карпусы і арміі.

Воінскія званні ваеннаслужачых, якія праходзяць службу ў гвардзейскіх часцях і злучэннях, маюць прыстаўку «гвардыі» — напрыклад, «гвардыі курсант», «гвардыі маёр-інжынер», «гвардыі генерал-палкоўнік». У гады вайны ў ВМФ да воінскіх званняў ваеннаслужачых, якія праходзяць службу ў гвардзейскіх часцях, дадаваліся словы «гвардыі» (для авіяцыі і берагавой абароны) — напрыклад, «гвардыі капітан», а таксама «гвардзейскага экіпажа» (для плаўсаставу) — напрыклад, «гвардзейскага экіпажа капітан першага рангу».[5]

Да канца вайны савецкая гвардыя ўключала 11 армій і 6 танкавых армій; 40 стралковых, 7 кавалерыйскіх, 12 танкавых, 9 механізаваных і 14 авіяцыйных карпусоў; 215 дывізій; 18 баявых караблёў і вялікая колькасць часцей розных відаў Узброеных Сіл і родаў войскаў[4].

У Вялікай Айчыннай вайне ганараваны ганаровага звання гвардзейскіх:

  • 11 армій (А);
  • 6 танкавых армій (ТА);
  • адна конна-механізаваная група (КМГ);
  • 40 стралковых карпусоў (ск);
  • 7 кавалерыйскіх карпусоў (кк);
  • 12 танкавых карпусоў (тк);
  • 9 механізаваных карпусоў (мк);
  • 6 матацыклетных палкоў (мцп);
  • 14 авіяцыйных карпусоў (ак);
  • 117 стралковых дывізій (сд);
  • 9 паветрана-дэсантных дывізій (пдд);
  • 17 кавалерыйскіх дывізій (кд);
  • 6 артылерыйскіх дывізій (артд);
  • 53 авіяцыйных дывізій (ад);
  • 6 зенітна-артылерыйскіх дывізій (зартд);
  • 7 дывізій рэактыўнай артылерыі (драрт);
  • 13 мотастралковых брыгад (мсбр);
  • тры паветрана-дэсантных брыгады (пдбр);
  • 66 танкавых брыгад (тбр);
  • 28 механізаваных брыгад (мбр);
  • тры самаходных артылерыйскіх брыгады (сартбр);
  • 64 артылерыйскія брыгады (артбр);
  • адна мінамётная брыгада (мінбр);
  • 11 знішчальна-процітанкавых брыгад (зптбр);
  • 40 брыгад рэактыўнай артылерыі (бррарт);
  • 6 інжынерных брыгад (інжбр);
  • адна чыгуначная брыгада (28ждбр, стала 1гв.ждбр);
  • адзін умацаваны раён (УР)[1].(1-ы гвардзейскі ўмацаваны раён ператвораны з 76-га ўмацаванага раёна, 4 мая 1943 г.)

Званнямі гвардзейскіх былі ганараваны караблі і часці Рабоча-Сялянскага Чырвонага флота (РСЧФ) УС СССР: 18 надводных караблёў, 16 падводных лодак (ПЛ), 13 дывізіёнаў баявых катараў, дзве авіяцыйныя дывізіі, два зенітна-артылерыйскіх палкі, адна брыгада марской пяхоты, адна марская чыгуначная артылерыйская брыгада[1].

Пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны некаторая колькасць гвардзейскіх часцей, злучэнняў і аб’яднанняў базавалася ў Усходняй Еўропе. У прыватнасці, у Групе савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі (пазней — ГСВГ, ЗГВ) дыслакавалася 139 гвардзейскіх часцей, злучэнняў і аб’яднанняў.

У мірны час пераўтварэнне аб’яднанняў, злучэнняў, часцей і караблёў у гвардзейскія не адбывалася. Аднак з мэтай захавання баявых традыцый гвардзейскія назвы, якія належалі часцям, караблям, злучэнням і аб’яднанням, пры іх расфарміраванні маглі перадавацца іншым аб’яднанням, злучэнням, часцям і караблям.

Пасля распаду Савецкага Саюза гвардзейскія часці, злучэнні і аб’яднанні захаваліся ў такіх постсавецкіх краінах, як Расія, Беларусь і Украіна.

Remove ads

Гвардзейскія аб’яднанні, злучэнні і часці РСЧА (1941—1945 гг.)

Больш інфармацыі Назва аб’яднання, злучэнні, часці (ператворана з), камандзір ці камандуючы, Дата прысваення, загад ...
Remove ads

Гвардзейскія злучэнні, караблі і часці РСЧФ (1942—1945 гг.)

Больш інфармацыі Назва злучэння, карабля, часці, Флот, флатылія, фронт ...
Remove ads

Правільнае напісанне назваў асобных гвардзейскіх часцей

Thumb
Баявы Сцяг 35 агдшбр.
Правільнае напісанне поўнай назвы па сцягу.
Статус Асобная перад ганаровым званнем Гвардзейская.
Thumb
Баявы Сцяг 70 агмсбр.

Парадак і правілы напісанні сапраўднай назвы вайсковага фарміравання ў УС СССР і НД Расіі рэгламентуюцца загадамі адпаведна Міністра абароны СССР (НКА СССР, ВМ СССР) і Міністра абароны Расійскай Федэрацыі.

Галерэя

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Военный энциклопедический словарь. М.: Воениздат, 1984. — 863 с.
  2. Приказ с объявлением Указа Президиума Верховного Совета СССР «О введении для военнослужащих гвардейских частей и соединений Красной Армии и Военно-Морского Флоту гвардейских военных званий» № 167 8 мая 1942 г. — Русский архив: Великая Отечественная: Приказы народного комиссара обороны СССР 22 июня 1941 г. — 1942 г. М.: Терра, 1997. — Т. 13. — С. 243. — 448 с. ISBN 5-85255-708-0. Архівавана 23 верасня 2013.
  3. Приказ о переименовании 100, 127, 153 И 161-й стрелковых дивизий в 1, 2, 3 И 4-ю гвардейские дивизии № 308 18 сентября 1941 г.. — Сборник боевых документов Великой Отечественной войны. М., 1947. — С. 5—6. Архівавана 3 снежня 2018.
  4. Н. И. Кобрин, Б. П. Фролов. Советским Вооружённым Силам — 60 лет (Сопроводительный текст, часть вторая). М.: Знание, 1978. — 32 с.
  5. name «Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21.05.1942 г. „Аб увядзенні для ваеннаслужачых гвардзейскіх часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту гвардзейскіх воінскіх званняў“»
  6. 1-я матарызаваная Маскоўская Чырванасцяжная дывізія. rkka.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 3 сакавіка 2011.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads