50-я Жыткавіцкая партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
50-я Жыткавіцкая партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў «1 Мая» (арганізаваны ў ліпені 1941 года з партактыву Жыткавіцкага раёна, пад назвай «1 Мая» з вясны 1943), і 2-га Жыткавіцкага (арганізаваны ў ліпені 1943 года, з кастрычніка — 109-ы атрад, 15 студзеня 1944 года злучыўся з Чырвонай Арміяй). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Жыткавіцкага, Тураўскага, Лельчыцкага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (900 партызан, атрады «1 Мая», 105-ы, 113-ы, 117-ы) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Гісторыя
Партызаны знішчалі жывую сілу і тэхніку немцаў на чыгунках, шашэйных і грунтовых дарогах. У лютым 1944 года на дарозе Бялёў — Жыткавічы падарвалі 20 аўтамашын з салдатамі і тэхнікай. У студзені — красавіку 1944 года пусцілі пад адхон больш за 40 эшалонаў, падарвалі 80 аўтамашын. У ноч на 20 чэрвеня 1944 года падарвалі больш за 730 рэек.
Камандаванне
Камандзір
- У. І. Глушчэня.
Камісары
Начальнікі штаба
- А. І. Ціхончык;
- М. С. Палознік;
- А. А. Асокін.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads