6-я Магілёўская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

6-я Магілёўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага і Магілёўскага раёнаў. У лістападзе 1943 года брыгада (1377 партызан) была расфарміравана.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана ў складзе 121-га, 425-га, 600-га атрадаў, таксама ў яе склад увайшлі атрады: 113-ы, 122-гі «За Радзіму» і 760-ы імя М. Беразоўскага.

Камандаванне

Камандзір

Камісар

  • З. П. Гапонаў.

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны вялі баі па вызваленню тэрыторыі дыслакацыі ад нямецкіх войск. 11 лютага разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Пашкава Магілёўскага раёна. 13 красавіка ўдзельнічалі ў разгроме нямецкіх апорных пунктаў у вёсках Заполле, Забавы і Бахані Бялыніцкага раёна. У студзені і маі 1943 года змагаліся супраць карнікаў, з баямі выходзілі з блакады. У лістападзе 1942 года падарвалі чыгуначны мост праз раку Друць, наносілі ўдары па чыгунцы МагілёўРагачоў. У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выходзіла з акружэння невялікімі групамі.[1][2]

У чэрвені 1943 года падарвалі чатыры эшалоны. Пасля ліквідацыі брыгады ў ліпені 1943 года 113-ы і 121-ы атрады былі перададзены Магілёўскай ВАГ, атрады 600-ы, 122-і «За Радзіму» і 760-ы імя М. Беразоўскага — Бялыніцкай ВАГ.

Літаратура

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads