Бялыніцкая ваенна-аператыўная група

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бялыніцкая ваенна-аператыўная група; Бялыніцкая ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Бялыніцкім падпольным райкоме КП(б)Б — партызанскае злучэнне на акупаванай тэрыторыі Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Хуткія факты Бялыніцкая ваенна-аператыўная група, Гады існавання ...

Злучэнне было створана ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б у складзе 122-га партызанскага атрада «За Радзіму», 600-га партызанскага атрада, 760-га партызанскага атрада імя М. Беразоўскага, перададзеных з расфарміраванай 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады. У верасні ў склад злучэння ўвайшоў 35-ы партызанскі атрад. У кастрычніку 1943 года 122-і партызанскі атрад «За Радзіму» быў разгорнуты ў 122-і партызанскі полк «За Радзіму», у студзені 1944 года 600-ы партызанскі атрад — у 600-ы партызанскі полк.

30 чэрвеня 1944 года Бялыніцкая ваенна-аператыўная група (2895 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Remove ads

Камандаванне

Кіраўніцтва

  • В. І. Падаляка (сакратар падпольнага РК КП(б)Б, ліпень 1943 — чэрвень 1944).

Камандзіры

  • З. П. Гапонаў (ліпень 1943 — красавік 1944);
  • Д. І. Фядотаў (май — чэрвень 1944).

Начальнікі штаба

  • Д. І. Фядотаў (ліпень 1943 — красавік 1944);
  • В. Дз. Швагрынаў (май 1944);
  • Г. І. Георгіеўскі (чэрвень 1944).

Літаратура

  • П. С. Паўлавец. Бялыніцкая ваенна-аператыўная група // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads