620-ы партызанскі атрад імя В. І. Чапаева

Партызанскі атрад на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

620-ы партызанскі атрад імя В. І. Чапаева — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Кіраўскага, Бярэзінскага, Быхаўскага, Клецкага раёнаў.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Камандаванне

Камандзіры

  • В. М. Сырцоў (загінуў);
  • М. С. Міхалап (загінуў);
  • А. А. Хачатран.

Камісары

  • М. І. Александровіч;
  • М. Ф. Мірановіч (выконваў абавязкі);
  • Г. А. Храмовіч;
  • П. А. Рыняк;
  • А. А. Хачатран;
  • М. Г. Буракоўскі.

Начальнікі штаба

  • Ф. С. Тарасевіч;
  • І. П. Міхалап;
  • Ф. К. Сцерлаў.

Гісторыя

Атрад быў створаны ў снежні 1941 года. Партызаны разам з іншымі клічаўскімі атрадамі ў сакавіку — красавіку 1942 года ачысцілі тэрыторыю раёна ад нямецкіх гарнізонаў, вызвалілі і ўтрымлівалі Клічаў. 24 снежня 1942 года з 115-ым атрадам разбілі гарнізон, які ахоўваў чыгуначны мост праз Друць. У маі 1943 года партызаны правялі 10 сустрэчных баёў з карнікамі. Разграмілі каля 20 гарнізонаў і ўчасткаў, у тым ліку ў рабочым пасёлку Градзянка Асіповіцкага, Кабылянка, Дзяржынск Клічаўскага раёнаў, падарвалі 1,2 тысячы рэек, 47 мастоў. У лістападзе 1943 — студзені 1944 года зрабілі рэйд з Клічаўскага ў Клецкі раён. 4 ліпеня 1944 года атрад (287 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Remove ads

Літаратура

  • 620-ы партызанскі атрад імя В. І. Чапаева // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 462. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads