Георгій Антонавіч Храмовіч
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Антонавіч Храмовіч (22 лістапада 1908, вёска Ахоцічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць 5 сакавіка, 1985) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці.
Remove ads
Біяграфія
Член КПСС з 1930 года. У 1930—32 гадах у Чырвонай Арміі, потым на партыйнай і гаспадарчай рабоце. У 1940—41 гадах сакратар Чэрыкаўскага РК КП(б)Б. З пачатку вайны камандзір батальёна Чэрыкаўскага народнага апалчэння. У ліпені—снежні 1941 і чэрвені—кастрычніку 1943 гадоў сакратар Чэрыкаўскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова са жніўня 1941 года камандзір Чэрыкаўскага партызанскага атрада, у чэрвені—верасні 1942 года камісар 620-га партызанскага атрада імя В. І. Чапаева, з кастрычніка 1942 камісар, з лютага да жніўня 1943 года камандзір 720-га партызанскага атрада. У 1943—56 гадах на партыйнай і савецкай рабоце. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1956).
Аўтар кніг «Зарава над Сожам» (1971), «Тры партызанскія гады» (2 выданне, 1981).
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Чырвонага Сцяга[1]
- Ордэн Чырвонага Сцяга[1]
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені[1]
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[1]
- Ганаровы грамадзянін горада Чэрыкаў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads