8-я партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

8-я (Брэсцкая) партызанская брыгада — была створана ў Круглянскім раёне ў снежні 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Ганцавіцкага, Целяханскага, Быценскага, Івацэвіцкага, Косаўскага раёнаў.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У снежні 1943 — студзені 1944 гадоў зрабіла рэйд у Ганцавіцкі, потым у Косаўскі раёны.

Паводле задачы, пастаўленай аператыўнай група пры ваенным савеце 61-й арміі, брыгада дзейнічала ў тыле войск праціўніка, якія займалі пазіцыі перад часцямі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. Наносіла ўдары па варожым камунікацыям, зрывала перавозкі, скоўвала манёўр войск 2-й нямецкай арміі. Метадам дыверсій і засад знішчала жывую сілу праціўніка. Толькі ў красавіку — чэрвені 1944 года партызаны падбілі 71 аўтамашыну ворага, знішчылі 5 мастоў. На чыгуначным участку БаранавічыБрэст падарвалі і пашкодзілі 27 нямецкіх эшалонаў. У ноч на 20 чэрвеня авалодалі чыгуначным участкам каля станцыі Косава-Палескае і падарвалі больш за 750 рэек, бронедрызіну з аховай. 9 — 15 красавіка 1944 года вялі баі з праціўнікам, які імкнуўся ачысціць свае тылы ад партызан. 9 — 17 ліпеня 1944 года брыгада (1146 партызан; 36-ы, 40-ы, 12-ы, 15-ы атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандзіру брыгады Сяргею Георгіевічу Жуніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Remove ads

Склад

Уключала атрады:

  • 12-ы партызанскі атрад (арганізаваны ў чэрвені 1942);
  • 15-ы партызанскі атрад (арганізаваны ў ліпені 1942);
  • 36-ы партызанскі атрад (пачаў фарміравацца ў ліпені 1942 года ў вёсцы Хватаўка Бялыніцкага раёна)
  • 40-ы партызанскі атрад (арганізаваны ў маі 1942),

Камандаванне

Камандзір

Камісар

  • Васіль Аляксеевіч Пятроў

Начальнік штаба

  • К. І. Мацеж

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
  • Жунин, С. Г. От Днепра до Буга — Мн., 1974. — 254 с
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads