83-і асобны інжынерна-аэрадромны полк

From Wikipedia, the free encyclopedia

83-і асобны інжынерна-аэрадромны полк
Remove ads

83-ці асо́бны о́рдэна Чырво́най Зо́ркі інжынерна-аэрадромны полк — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Бабруйск.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

15 красавіка 1940 года ў мястэчку Малая Іжора Ленінградскай вобласці пачалося фарміраванне 10-га асобнага інжынерна-аэрадромнага батальёна ВПС Балтыйскага флоту.

Ваеннаслужачыя забяспечвалі працу аэрадромаў Ленінградскай вобласці — будавалі і забяспечвалі эксплуатацыю аэрадромаў, пашыралі і ўдасканальвалі узлётна-пасадачныя паласы, стаянкі тэхнікі, рулёжные дарожкі, забяспечвалі выкарыстанне тэхнікі, дапамагалі падвозіць гаручае, боепрыпасы.

За вялікія заслугі перад Радзімай у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года 10-ы асобны інжынерна-аэрадромны батальён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

6 мая 1948 года часць была перафарміравана ў 159-й ордэна Чырвонай Зоркі асобны інжынерна-аэрадромны батальён.

У сакавіку 1963 года часць была перабазіравана ў Бабруйск.

31 мая 1994 года на базе гэтага батальёна быў сфарміраваны 83-ці ордэна Чырвонай Зоркі асобны інжынерна-аэрадромны полк. 10 снежня 2001 года 83 аіаэп увайшоў у склад ВПС і войскаў ППА Рэспублікі Беларусь.

Асноўная задача воінскай часці — утрыманне ваенных аэрадромаў у эксплуатацыйнай гатоўнасці, абсталяванне верталётных пляцовак, будаўніцтва ангараў і навесаў для тэхнікі, добраўпарадкаванне тэрыторыі ваенных гарадкоў.

Remove ads

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads