9-я Кіраўская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

9-я Кіраўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага і сумежных з ім раёнаў. У ліпені 1943 года брыгада была расфарміравана, яе атрады былі перадзадены Кіраўскай ваенна-аператыўнай групе.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

  • 100-ы атрад;
  • 537-ы атрад;
  • 538-ы атрад;
  • Кіраўскі спецатрад, пераўтвораны ў 539-ы атрад.

Камандаванне

Камандзір

Камісар

  • Г. Л. Комар.

Начальнік штаба

  • Дз. Ц. Ігнаценка.

Гісторыя

Асноўны ўдар партызаны наносілі па чыгунках МагілёўРагачоў, АсіповічыЖлобін. Блакіравалі шашу Магілёў — Бабруйск: пашкодзілі 18 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, на 12 км зрабілі завалы дарог і аб’язных шляхоў. Разам з іншымі брыгадамі і атрадамі ачысцілі ад нямецкіх войск значную частку Кіраўскага і сумежных з ім раёнаў. Удзельнічалі ў абароне Клічаўскай партызанскай зоны.

Памяць

У 1968 годзе ў гонар брыгады каля пасёлка Скачок Кіраўскага раёна быў пастаўлены абеліск.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads