9-я Навасёлкавая вуліца (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
9-я Навасёлкавая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Праезджая да вуліцы Каменшчыкава, часткова — уздоўж вяслярскага канала і рынку «Прудкоўскі». На яе выходзіць вуліца Рыднага[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. З'яўляецца аднабаковай вуліцай, за выключэннем прыпісаных да яе будынкаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы «Дэльфін»[2].
Узнікла ў 1960-я гг. на былых саўгасных землях[3]. Як і іншыя прудкоўскія вуліцы з гэтага шэрагу, пачаткова мела форму «Навасялкоўская» («Новоселковская») з адпаведным нумарам (1961 г.)[4]. Сярод жыхароў Прудка бытуе яшчэ адна форма — «Навасялковая».
Remove ads
Зноскі
- Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
- Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.
- Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads