95-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
95-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года, на базе атрадаў, вылучаных 225-й партызанскай брыгадай імя А. В. Суворава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Грэскага, Слуцкага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (1032 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
Брыгада была створана на базе вылучаных 225-й партызанскай брыгадай імя А. В. Суворава атрадаў:
- атрад імя Будзённага (арганізаваны ў сакавіку 1942 года);
- атрад імя Кірава;
- атрад імя Дзяржынскага;
- атрад імя Ракасоўскага.
Таксама ў склад брыгады ўваходзіў:
- атрад імя Аляксандра Матросава.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
- А. Ц. Міновіч
Начальнік штаба
- С. П. Патапенка.
Гісторыя
Партызаны праводзілі аперацыі на камунікацыях. У лістападзе 1943, лютым — красавіку 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У пачатку чэрвеня 1944 года ў Грэскім і Слуцкім раёнах за 9 дзён правялі 10 баёў.
Памяць
У 1966 годзе ў вёсцы Застарычча Старадарожскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads