Агасціна Басі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Агасціна Басі
Remove ads

Агасціна Басі (італ.: Agostino Bassi; 25 верасня 1773, Майрага, — 8 лютага 1856, Лодзі) — італьянскі батанік, энтамолаг, паразітолаг, папярэднік Луі Пастэра[3].

Хуткія факты Агасціна Басі, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

Агасціна Басі нарадзіўся ў камуне Майрага 25 верасня 1773 года.

Ён быў сынам багатага фермера і адваката, які захапляўся біялогіяй.

З 1807 года навуковыя даследаванні Агасціна Басі былі прысвечаны вывучэнню смяротнага захворвання тутавага шаўкапрада. Заражаныя вусені тутавага шаўкапрада былі пакрытыя парашкападобным белым рэчывам. Даследаванне, прысвечанае пошукам прычыны гэтага захворвання, працягвалася 25 гадоў.

Агасціна Басі апублікаваў вынікі сваіх даследаванняў у навуковым артыкуле пад назвай Del mal del segno, calcinaccio o moscardino (1835). Стала вядома, што парашкападобнае рэчыва на забітых тутавых шаўкапрадах з’яўляецца ў выніку ўтварэння мільёнаў інфекцыйных белых грыбковых спор на мёртвым насякомым. Грыбок, які выклікаў гэта захворванне, атрымаў назву Beauveria bassiana.

Агасціна Басі рэкамендаваў шаўковай прамысловасці выкарыстанне дэзінфікавальных сродкаў, ізаляцыю заражаных вусеняў тутавага шаўкапрада ад здаровых і захаванне гігіенічных нормаў.

Яго артыкул быў перакладзены на французскую мову і распаўсюджаны па ўсёй Еўропе[4].

Агасціна Басі памёр 8 лютага 1856 года.

У 1953 годзе італьянская пошта выпусціла паштовую марку у гонар 180 гадоў з дня нараджэння вучонага[5].

Remove ads

Публікацыі

Зноскі

  1. Agostino Bassi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Agostino Bassi // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18696256'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2664168'></a>
  3. A. Bassi, J. Barbo (tr.). De la muscardine (maladie des vers à soie). Paris, France: Bonbée, 1836.
  4. Microbiology Bassi Moth Архівавана 18 сакавіка 2007 года.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads