Alphabet Inc.

амерыканскае прадпрыемства апраграмавання From Wikipedia, the free encyclopedia

Alphabet Inc.
Remove ads

Alphabet Inc. — амерыканскі транснацыянальны тэхналагічны холдынг са штаб-кватэрай у Каліфорніі (ЗША). Уваходзіць у Вялікую пяцёрку амерыканскіх тэхналагічных карпарацый разам з Amazon, Apple, Meta і Microsoft. З’яўляецца трэцяй у свеце тэхналагічнай кампаніяй па даходах пасля Amazon і Apple і адной з самых каштоўных кампаній у свеце.[4][5] Alphabet была створана для рэструктурызацыі Google у 2015 годзе і стала мацярынскай кампаніяй для Google і некалькіх яе былых даччыных кампаній.

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

Мэтай стварэння Alphabet Inc. было названа жаданне зрабіць асноўны бізнес Google больш справаздачным і дазволіць большую аўтаномію даччыным кампаніям.[6] Усе акцыі Google на Nasdaq былі аўтаматычна заменены на роўную колькасць акцый Alphabet, яны працягнулі гандлявацца пад тыкерамі GOOGL і GOOG.

Remove ads

Гісторыя

Стварэнне Alphabet было абвешчана 10 жніўня 2015 года[7]. Узначалілі холдынг сузаснавальнікі Google Лары Пейдж і Сяргей Брын. Планавалася, што да канца 2015 года холдынг Alphabet прыйдзе на змену Google, а апошні ўвойдзе ў яго ў якасці складовай часткі. Таксама планавалася, што падчас рэструктурызацыі з Google выйдуць усе падраздзяленні, не звязаныя непасрэдна з інтэрнэт-бізнесам[8]. Кампанія была афіцыйна створана 2 кастрычніка 2015 года.

Лары Пэйдж і Сяргей Брын абвясцілі аб сваёй адстаўцы з кіруючых пасад у снежні 2019 года, пасаду генеральнага дырэктара заняў Сундар Пічаі, які таксама з’яўляецца генеральным дырэктарам Google. Пэйдж і Брын засталіся супрацоўнікамі, членамі савета дырэктараў і кантрольнымі акцыянерамі Alphabet Inc.

Remove ads

Структура

У склад Alphabet Inc. уваходзяць такія кампаніі як:[9]

Больш інфармацыі Кампанія, Дзейнасць ...
Remove ads

Зноскі

  1. annual report
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q699735'></a>
  2. Form 10-K — 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5469880'></a>
  3. Top 50 Global Technology Companies. Fortune Global 500. Архівавана з арыгінала January 26, 2017. Праверана June 4, 2019.
  4. Alphabet. Forbes. Архівавана з арыгінала August 24, 2022. Праверана June 6, 2011.
  5. Metz, Cade (August 10, 2015). A New Company Called Alphabet Now Owns Google. Wired. Архівавана з арыгінала November 22, 2017. Праверана August 13, 2015.
  6. CURRENT REPORT Form 8-K, Google, SEC, August 10, 2015: "On August 10, 2015, Google Inc. («Google») announced plans to create a new public holding company, Alphabet Inc. («Alphabet»), "
  7. Панфилов, Константин. Google войдёт в холдинг Alphabet и получит нового руководителя — Сундара Пичаи (руск.)(недаступная спасылка). Цукерберг позвонит (10 августа 2015). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2015. Праверана 11 August 2015.
  8. Hartmans, Avery. All the companies and divisions under Google's parent company, Alphabet. Business Insider. Архівавана з першакрыніцы May 1, 2019. Праверана May 1, 2019.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads