Apple Vision Pro

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Apple Vision Pro»гарнітура[ru] змешанай рэальнасці (ахоплівае дапоўненую[ru] і віртуальную рэальнасці) ад карпарацыі «Apple»[1][2], якая працуе на базе працэсара «Apple M2[ru]» і дапаможнага чыпа «Apple R1[ru]». Прадстаўлена 5 чэрвеня 2023 года на WWDC[ru] 2023. «Vision Pro» можна выкарыстоўваць з адаптарам сілкавання або асобным акумулятарам.

Хуткія факты Распрацоўшчык, Вытворца ...

Першы прадукт «Apple» у новай для кампаніі катэгорыі з 2015 года, калі былі прадстаўлены «Apple Watch[ru]».

«Apple» пазіцыянуе «Vision Pro» як «прасторавы камп’ютар» (англ.: spatial computer), які аб’ядноўвае лічбавыя медыя з рэальным асяроддзем. Пры гэтым для ўзаемадзеяння з сістэмай можна выкарыстоўваць фізічныя элементы кіравання: жэсты[ru], адсочванне руху вачэй[ru] і галасавыя каманды[ru].

«Vision Pro» распрацаваны як аўтаномная прылада на базе аперацыйнай сістэмы «visionOS[ru]»[3], якая з’яўляецца вытворнай ад «iOS» і прызначаная для працы з прыкладаннямі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці. Аднак пры неабходнасці прыладу таксама можна падлучыць да «Mac».

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads