Audi

нямецкі аўтавытворца From Wikipedia, the free encyclopedia

Audi
Remove ads

Audi AG («А́ўдзі»[3]) — германская аўтамабілебудаўнічая кампанія ў складзе канцэрна Volkswagen AG, якая спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў пад маркай «Аўдзі». Штаб-кватэра — у Інгальштаце (Германія).

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

З 1 верасня 2023 года старшынём праўлення з’яўляецца Гернат Дзёльнер[4].

Remove ads

Гісторыя

У пачатку 1909 г, пасля прававой спрэчкі з першымі заводамі Horch-Werke, Аўгуст Хорх пераназваў свой другі аўтамабільны завод у Audi Automobil-Werke. Пры выбары новай назвы Хорх, не жадаючы цалкам «саступаць» супернікам сваё ўласнае прозвішча, вырашыў выкарыстаць каламбур. Слова horch па-нямецку азначае «слухай», як і audi па-латыні.

У сярэдзіне 1910 г. завод выпусціў на рынак першы аўтамабіль Audi. Гэты аўтамабіль меў 2,6 літровы чатырохцыліндравы рухавік магутнасцю 22 к.с.

З 1932 года Audi разам з Horch, DKW і Wanderer у складзе канцэрна Auto Union.

Пасля Другой сусветнай вайны Auto Union аднавіла дзейнасць у 1949 годзе. У пачатку 1958 года Daimler набыла амаль 88 % Auto Union. Праз год Daimler выкупіў астатнія акцыі.

1 студзеня 1965 года Volkswagen AG стаў мажарытарным акцыянерам, купіўшы 50,3 % акцый Auto Union GmbH.

У верасні 1965 года дэбютавала першая пасляваенная машына маркі з распрацаваным у супрацоўніцтве з Daimler чатырохтактавым рухавіком. Спачатку яна звалася проста «Audi», а затым была пераназваная ў Audi 72 (згодна з магутнасцю 72 к.с.).

У канцы 1966 года VW выкупіў астатнія акцыі і ў 1969 годзе аб’яднаў Auto Union з NSU Motorenwerke, утварыўшы кампанію Audi NSU Auto Union AG. У 1985 годзе яна была рэарганізавана ў Audi AG.

Remove ads

Вытворчыя пляцоўкі

Два асноўныя заводы Audi ў Германіі: у Інгальштаце і Некарзульме.

Завод у Некарзульме заснаваны ў 1880 годзе і раней належаў марцы NSU. Займае плошчу 1 300 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — каля 15 500 чал.; вытворчая магутнасць — каля 150 000 аўтамабіляў у год. Станам на 2023 год выпускае Audi A4, A5 Cabriolet, A6, A7, A8, R8, e-tron GT[5].

У 1993 годзе адкрыўся завод Audi Hungaria ў горадзе Дзьёр. Яго дзейнасць пачалася з вытворчасці рухавікоў. У 1998 годзе была ўстаноўлена лінія канчатковай зборкі Audi TT. Тут выпускаліся ўсе тры пакаленні купэ і родстэра. Механічныя кампаненты выраблялі на месцы, кузавы паступалі з кузаўнога цэха ў Інгальштаце. Пазней у вытворчую гаму дадалася Audi A3 і S3, а ў 2018 годзе была адкрыта другая лінія для выпуску красовераў Q3, вытворчасць якіх была перанесена ў Дзьёр з іспанскага завода SEAT у Мартарэлі. Займае плошчу каля 5,2 мільёна кв. м., на ім працуе каля 12 000 чалавек, з якіх 5 000 занятыя ў вытворчасці рухавікоў. Вытворчая магутнасць — каля 160 000 аўтамабіляў у год і 1 600 000 рухавікоў[6].

Бельгійскі завод у Фарэ быў пабудаваны ў 1949 годзе і займаўся зборкай машын Studebaker, Porsche і Volkswagen. У 1970 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў Volkswagen AG. Выпускаў Volkswagen «жук», Transporter, Golf, Polo, Lupo, і аўтамабілі маркі SEAT. У 2007 годзе ўладальнікам комплексу стала Audi, пераабсталяваўшы яго для выпуску A1. Займае плошчу 540 000 кв. м., з якіх каля 60 000 выкарыстоўваюцца ў вытворчасці; колькасць супрацоўнікаў — каля 3 000 чал.; вытворчая магутнасць — каля 160 000 машын у год. Цяпер выпускае Audi e-tron Sportback, e-tron S, e-tron S Sportback[7].

З 2011 года лінія, прызначаная для вытворчасці аўтамабіляў Audi, дзейнічае на заводзе SEAT у Мартарэлі: спачатку выпускала Q3 першага пакалення, а затым A1 Sportback[8].

Remove ads

У Беларусі

Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 198 126 аўтамабіляў маркі Аўдзі[9].

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads