Awake!
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Awake! (бел.: Прачніцеся!) — часопіс Сведкаў Іеговы, які выходзіць з 1919 г. Заснаваны 2-м прэзідэнтам Таварыства Вартавой вежы Дж. Рутэрфордам пад назвай «Залаты век» (англ.: The Golden Age). У адрозненне ад «Вартавой вежы», прысвечаны шырокаму колу пытанняў, у тым ліку не звязаных з рэлігіяй. У кастрычніку 1937 г. атрымаў назву «Суцяшэнне» (англ.: Consolation), а ў жніўні 1946 г. — цяперашнюю назву «Прачніцеся!». На цяперашні час выдаецца на 225 мовах[2]. На беларускай мове не публікуецца. Большасць артыкулаў у гэтым часопісе друкуецца без пазначэння імя аўтара. Да 2008 г. часопіс выходзіў на 32 старонках на розных мовах 2 разы ў месяц ці раз у месяц, але з таго года выдаваўся толькі раз у месяц на ўсіх мовах выдання. З 2013 г. аб’ём матэрыялу скарацілі з 32 старонак да 16. З 2016 г. часопіс пачаў выходзіць раз у 2 месяцы. З 2018 г. часопіс пачаў выходзіць раз у 4 месяцы, нумар прысвечаны толькі адной тэме. З гэтага часу матэрыялы, якія раней публікаваліся ў часопісах Сведкаў Іеговы, паступова перанеслі ў раздзел «Серыі артыкулаў» на сайце jw.org[3].
1 кастрычніка 2019 года часопісу споўнілася 100 год[4].
З 2022 г. пачаў выходзіць раз на год[5].
Remove ads
Зноскі
- The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0005-237X
- «Прачніцеся!» за 2/2020, старонка 2.
- Серии статей JW.ORG
- Журналу «Пробудитесь!» исполнилось 100 лет // Официальный сайт Свидетелей Иеговы (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads