Баравік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баравік
Remove ads

Бараві́к, Белы грыб, Праўдзівы грыб, Шчыры грыб (Boletus edulis) — від грыбоў сямейства Балетавыя (Boletaceae), адзін з найбольш распаўсюджаных відаў роду Балет (Boletus).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шапка дыяметрам 4—15 см, часам да 25 см, таўшчынёй 2—6(9) см паўшарападобная, пазней пуката-распасцёртая, сухая, гладкая або крыху лямцаватая, іншы раз злёгку маршчакаватая. Колер яе ад белага да фіялетава-карычневага. Скурка не знімаецца. Гіменафор глыбакавыемчаты, лёгка аддзяляецца ад мякаці шапкі, складаецца з трубачак даўжынёй 0,5—1,5(2,5) см, белы, пазней жоўты і аліўкава-зялёны, з дробнымі акруглымі порамі. Ножка даўжынёй 5—15 см, таўшчынёй 2—6(8) см; спачатку клубнепадобная, пазней выцягнутая, рэдка цыліндрычная, уздутая, суцэльная, белаватая (чым адрозніваецца ад жоўцевага грыба, у якога сеткавы малюнак карычнева-буры), злёгку патоўшчаная ўверсе, з тонкім белым або злёгку бураватым, светлым сеткавым малюнкам. Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, з арэхавым прыемным смакам і слабым грыбным пахам, на зломе не мяняе колеру. Споравы парашок бура- або брудна-аліўкавы[1].

Існуе шмат форм, якія адрозніваюцца колерам і мікарызным прыстасаваннем да той ці іншай дрэўнай пароды.

Remove ads

Пашырэнне

Thumb
Баравік на паштовай марцы Беларусі.

Пашыраны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстарліі; расце ў Заходняй Сібіры, на Каўказе, зрэдку ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе . На тэрыторыі Беларусі трапляецца ва ўсіх лесараслінных раёнах.

Асаблівасці біялогіі

Сапратроф. Расце адзіночна і групамі. На Беларусі пладаносіць у чэрвені—кастрычніку.

Утварае мікарызу з лісцевымі і хвой­ны­мі паро­да­мі, асабліва час­та з бярозай, ду­бам, хвояй і елкай. Без удзелу каранёў дрэў грыб­ніца рас­це, але пладовыя целы не ўтвараюцца.

Сустракаецца на розных глебах (пазбягае моцна ўвільготненых), у роз­ных тыпах ле­су, у т. л. у тун­д­ры сярод кар­лікаых бяроз. Як пра­віла, прымеркаваны да лясоў стар­эйшых узростаў, напр. да хвойнікаў стар­эйшых за 50 год. Аддае перавагу разрэджаным дрэвастоям.

Выкарыстанне

Thumb
Сушаныя баравікі.

Адзін з найлепшых з ядомых грыбоў. Спажываецца свежы, марынаваны, асабліва сушаны.

Утрымлівае шмат бялкоў, віта­міны групы В, ан­тыбіятычныя рэчывы, якія дзейнічаюць на ўзбуджальнікаў кішэч­ных за­хворванняў. Баравік мае ў сабе рэчывы з танізавальнымі проціпухліннымі ўласцівасцямі[2].

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads