Robert Bosch GmbH

From Wikipedia, the free encyclopedia

Robert Bosch GmbH
Remove ads

Robert Bosch GmbH (Ро́берт Бош ГмбХ) або проста Bosch (Бош) — нямецкая электратэхнічная і машынабудаўнічая фірма, вытворца электра-механічнай індустрыяльнай і бытавой тэхнікі.

Хуткія факты Тып, Заснаванне ...

З'яўляецца адным з найбуйнейшых у Еўропе вытворцам прадукцыі ў наступных галінах: машынабудаванне, аўтамабільныя вузлы і камплектуючыя, вытворчасць інструментаў, дыягнастычных і кіруючых механізмаў і прылад; будаўнічая і бытавая тэхніка; цеплавая і салярная тэхніка, сістэмы сувязі і бяспекі. Форма ўласнасці — Таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Кампанія была заснавана нямецкім прадпрымальнікам і інжынерам Робертам Бошам у 1886. Штаб-кватэра размешчана ў горадзе Герлінгене, Германія, недалёка ад Штутгарту.

У 2011 годзе кампанія Bosch ўклала ў навуковыя даследаванні і распрацоўкі больш 4,2 млрд еўра, а таксама падала заяўкі на атрыманне больш 4100 патэнтаў па ўсім свеце. Больш за 300 000 супрацоўнікаў забяспечылі ў фінансавым 2011 годзе аб'ём прадажаў у 51,5 млрд еўра.

У групу кампаній Bosch уваходзяць Robert Bosch GmbH і больш за 350 даччыных прадпрыемстваў і рэгіянальных кампаній прыблізна ў 60 краінах. Разам з партнёрамі ў сферы продажаў і абслугоўвання кампанія Bosch прадстаўлена амаль у 150 краінах.

З 1 ліпеня 2012 старшынёй праўлення з'яўляецца Фолькмар Дэннер (Volkmar Denner).

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads