Бугаі (падсямейства)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бугаі (падсямейства)
Remove ads

Бугаі (Botaurinae) — падсямейства птушак з сямейства чаплевых атраду галянастых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Бугай малы (Ixobrychus minutus)

У Беларусі (найболей на Палессі) 2 пералётныя віды: вялікі бугай (Botaurus stellaris); народныя назвы: бухала, бугай, вадзяны бык, гібейла) і малы бугай (Ixobrychus minutus); народныя назвы: малы бугайчык, лазнюга, ваўчок, малы гібялюйчык). Жывуць на балотах, па берагах вадаёмаў. Гучныя крыкі самцоў у гнездавы перыяд нагадваюць рыканне быка (адсюль назва). Даўжыня цела бугая вялікага 66-70 см, маса да 1,7 кг, бугая малога — 32 — 35 см і 130—170 г адпаведна.

У мінулым — аб'ект палявання. У еўрапейскай кулінарыі здаўна лічылася, што смак мяса нагадвае зайцаў ці трусоў.

Зараз абодва віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Remove ads

Сістэматыка

Падсямейства ўключае 4 роды:[1]

  • Род Ixobrychus
    • Ixobrychus involucris
    • Ixobrychus exilis
    • Малы бугай Ixobrychus minutus
    • Ixobrychus sinensis
    • Ixobrychus eurhythmus
    • Ixobrychus cinnamomeus
    • Ixobrychus sturmii
    • Ixobrychus flavicollis
    • Ixobrychus novaezelandiae
  • Род Dupetor
    • Dupetor flavicollis
  • Род Zebrilus
    • Zebrilus undulatus
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads