Building 429
Амерыканскі гурт хрысціянскага року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Building 429» (бел.: «Збудаванне 429») — хрысціянскі рок-гурт з ЗША, які з 2019 года працуе пад сваім музычным лейблам «3rd Wave Music»[1].
Remove ads
Узнагароды і намінацыі
У 2005 годзе на 36-й цырымоніі «GMA Dove Awards» гурт атрымаў намінацыі ў катэгорыях «Новы артыст года» (перамога), «Песня года» і «Рок / Сучасная запісаная песня года» (абедзве за «Glory Defined»).
На ўладанне музычнай прэміяй «Billboard Music Awards» за найлепшую хрысціянскую песню ў 2013 годзе была вылучана песня «Where I Belong», у 2014 — «We Won’t Be Shaken».
На 56-й цырымоніі «Грэмі» ў 2014 годзе альбом «We Won’t Be Shaken» быў намінаваны ў катэгорыі «Найлепшы альбом сучаснай хрысціянскай музыкі».
Remove ads
Назва гурта
Назва «Building 429» паходзіць ад біблейскага ўрыўка з ліста да Эфесянаў Святога Апостала Паўла 4:29, які абвяшчае: «Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне, каб давала ласку тым, што слухаюць»[2].
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- 2000: Building 429
- 2002: Flight
- 2004: Space in Between Us
- 2006: Rise
- 2007: Iris to Iris
- 2008: Building 429
- 2011: Listen to the Sound
- 2013: We Won’t Be Shaken
- 2015: Unashamed
- 2018: Live the Journey[3]
Удзельнікі
|
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads