CALIPSO

From Wikipedia, the free encyclopedia

CALIPSO
Remove ads

CALIPSO — амерыкана-французскі даследчы спадарожнік, запушчаны 28 красавіка 2006 года з касмадрома Вандэнберг з дапамогай ракеты-носьбіта Дэльта-2 7420-10C разам з іншым даследчым спадарожнікам CloudSat. Спадарожнікі запушчаны ў рамках праграмы НАСА EOS (Earth Observing System (Сістэма назірання Зямлі)) і прызначаны для вывучэння воблачнага покрыва Зямлі. CloudSat расшыфроўваецца як Cloud Satellite, CALIPSO — Cloud-Aerosol Lidar and Infrared Pathfinder Satellite Observation.

Хуткія факты Заказчык, Аператар ...
Remove ads

Агульная інфармацыя

Абодва спадарожнікі вырашаюць агульныя задачы: атрыманне трохмерных малюнкаў аблокаў і атмасферных аэразоляў; даследаванне, як фармуюцца і «развіваюцца» аблокі, як яны ўплываюць на надвор'е, клімат, якасць паветра і колькасць ападкаў. Для гэтага на CloudSat усталяваны вельмі адчувальны радар з міліметровай даўжынёй хвалі (які больш чым у тысячу разоў адчувальней звычайнага гідраметэаралагічнага радара), а на CALIPSO — палярызацыйна лазерны лакатар, які дазваляе адрозніць ў тоўшчы аблокаў вадзяны пар і крышталі лёду, вадкія і цвёрдыя часціцы атмасферных аэразоляў. Акрамя таго, на CALIPSO ёсць камера і інфрачырвоны радыёметр.

Спадарожнікі выведзены на сонечна-сінхронную кругавую арбіту вышынёй 705 км і нахілам 98,2 °.

Remove ads

Канструкцыя

Спадарожнік CALIPSO выраблены на базе спадарожнікавай платформы Alcatel 9260 Proteus. Стартавая маса КА 587 кг, маса карыснай нагрузкі 285 кг, габарыты 1,9 x 1,6 × 2,46 м.

Зноскі

  1. McDowell J. Jonathan's Space Report — 1989.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14946885'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q6272367'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads