Call Me Maybe
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Call Me Maybe» — песня канадскай спявачкі Карлі Рэй Джэпсен. Сінгл дасягнуў першага месца ў хіт-парадах шматлікіх краін свету, уключаючы ЗША (восем тыдняў на № 1 у «Billboard Hot 100»)[2][3], Канаду (№ 1 у «Canadian Hot 100»)[4], Аўстралію, Бразілію, Венесуэлу, Чэхію, Данію, Фінляндыю, Францыю, Венгрыю, Ірландыю, Іспанію, Польшчу, Новую Зеландыю, Швейцарыю, ПАР і інш. Кліп на сінгл «Call Me Maybe» мае 262 мільёна праглядаў на YouTube. 14 красавіка 2012 года песня «Call Me Maybe» узначаліла брытанскі чарт «UK Singles Chart»[5]. Відэакліп гэтай песні 17 чэрвеня 2012 года ў Таронта атрымаў 4 намінацыі на канадскую музычную прэмію «MuchMusic Video Awards» 2012 года[6] і выйграў у трох: у катэгорыях «Video of the Year», «UR Fave Video» і «Most Streamed Video»[7].
Remove ads
Гісторыя
Песня «Call Me Maybe» выйшла 20 верасня 2011 і была ўключана ў другі студыйны альбом «Curiosity», прадзюсарамі сінгла сталі Джош Рамсей і Марынас Трэнч. 23 сакавіка 2012 Джэпсен упершыню выступіла на амерыканскім тэлебачанне ў шоу «The Ellen DeGeneres Show», выканаўшы «Call Me Maybe». Карлі Рэй таксама стала першым удзельнікам Canadian Idol, які здолеў узначаліць UK Singles Chart з сінглам «Call Me Maybe»[5]. 2 мая 2012 года спявачка наведала Аўстралію, дзе выканала «Call Me Maybe» на папулярным ТБ-шоу Sunrise[8]. 20 мая 2012 года Джэпсен прадставіла трэк на цырымоніі Billboard Music Awards 2012[9]. 9 чэрвеня 2012 года Джэпсен разам з папулярным спеваком Джасцінам Біберам выканала песню на Summertime Ball 2012 на стадыёне Уэмблі ў Лондане.
Remove ads
Чарты і сертыфікацыі
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads