Лотаць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лотаць[1][2] (Cáltha) — невялікі род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травы з тоўстым, уверсе галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, сэрца- або ныркападобнае, чаргаванае. Кветкі жоўтыя ці белыя з простым калякветнікам. Плод — шматлістоўка.
Арэал

Налічваецца каля 90[2] відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца толькі 1 від — лотаць балотная (Caltha palustris)[3]; трапляецца на забалочаных лугах, у алешніках, вадзе.
Значэнне
Некаторыя віды ядавітыя. Лекавыя, фітанцыдныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads