Вярблюдка Маршала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярблюдка Маршала[1][2][3] (Corispermum marschallii) — від травяністых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae), распаўсюджаны ў паўднёва-ўмераных абласцях Еўропы.
Remove ads
Апісанне
Аднагадовая расліна 5—25 см вышынёй. Расліна цёмна-зялёная, не густа апушаная. Лісце лінейнае, плоскае, 3—5 мм шырынёй. Калякветнік адсутнічае. Плады шырокаавальныя, да амаль круглых, даўжыня пладоў амаль роўная шырыні[2].
Распаўсюджанне
Еўропа: Балгарыя, Венгрыя, былая Югаславія, Малдова, Польшча, Расія, Румынія, Славакія, Украіна; натуралізаваны: Германія, Нідэрланды, Італія[4].
Ва Украіне расце на прырэчных пясках — у Палессі (паўднёвы ўсход), лесастэпе (усход)[2]. Уваходзіць у пералік відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Кіеўскай вобласці[3].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 90. (руск.) (укр.)
- Андрієнко Т.Л., Перегрим М.М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads