Зубнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зу́бнік[2] (Crepis) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Расліны роду Зубнік — шматгадовыя, рэдка двухгадовыя апушаныя (часам голыя) травы вышынёй 5—150 см. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, пустое ў сярэдзіне. Лісце суцэльнае, чаргаванае. Часам маецца толькі ліце ў прыкаранёвай разетцы.
Кветкі звычайна жоўтага колеру, язычковыя, двухполыя, у шматкевткавых кошыках, сабраных у агульнае суквецце. Плод — сямянка з чубком.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 9 відаў. Сустракаюцца вакол жылля ля дарог, на ўзлесках, на абложных землях і пустках.
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 252 віды[3]. Некаторыя з іх:
- Crepis biennis L. typus — Зубнік двухгадовы
- Crepis chrysantha (Ledeb.) Turcz.
- Crepis conyzifolia (Gouan) A.Kern.
- Crepis foetida L.
- Crepis jacquinii Tausch
- Crepis mollis (Jacq.) Asch. — Зубнік мяккі
- Crepis paludosa L. Moench — Зубнік балотны
- Crepis praemorsa L. Tausch — Зубнік абгрызены, ці Зубнік тупакарэнішчавы
- Crepis rubra L.
- Crepis setosa Haller f.
- Crepis sibirica L. — Зубнік сібірскі
- Crepis tectorum L. — Зубнік дахавы, ці Курачча слепата, ці Малоччы, ці Скерда, ці Палявая цыкорыя, ці Кашэчая трава
Значэнне і выкарыстанне
Лекавыя і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі
- NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Crepis L. (англ.) (Праверана 18 жніўня 2009)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
- Crepis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (5 кастрычніка 2013). Праверана 4 верасня 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads