Cyathea brownii
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Cyathea brownii — від дрэвападобных папарацей з роду Cyathea сямейства Cyatheaceae.
Сустракаецца на востраве Норфалк, а таксама ў Аўстраліі[1]. Расце ў субтрапічных вільготных лясах, часта побач з ручаямі.
Культывуецца як садовая расліна.
Remove ads
Назва
Від названы ў гонар знакамітага брытанскага натураліста Роберта Броўна (Броўн — традыцыйнае напісанне, больш правільнае напісанне — Браўн[2]) (1773-1858), удзельніка адной з экспедыцый у Аўстралію, даследчыка флоры Аўстраліі і Паўднёва-Усходняй Азіі, прэзідэнта Лонданскага Лінееўскага таварыства (1849-1853).
Remove ads
Біялагічнае апісанне
Адна з самых буйных папарацей.
Норфалкская папараць — дрэвападобная папараць, звычайна вышынёй каля 5-10 м, некаторыя асобнікі дасягаюць вышыні 24 м. Ствол падобны на драўняны. Ваі доўгія, моцна рассечаныя, цёмна-зялёныя, у спрыяльных умовах дасягаюць 5 м даўжыні.
Расліны размнажаюцца, як і ўсе папараці, спорамі. Расце маладая расліна даволі хутка — да 30 см у год.
Зноскі
- M. F. Large, J. E. Braggins. Tree ferns. (гл. раздзел Літаратура).
- Броун, Роберт (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads