DAF

From Wikipedia, the free encyclopedia

DAF
Remove ads

DAF Trucks — нідэрландская кампанія па вытворчасці грузавых аўтамабіляў. У цяперашні час з’яўляецца падраздзяленнем амерыканскай кампаніі Paccar. Штаб-кватэра і галоўны завод DAF знаходзяцца ў Эйндхавене.[5]

Хуткія факты Тып, Заснаванне ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Класічны грузавік DAF 2600 з кабінай над кузавам
Thumb
Ваенны грузавік DAF YA-328

Кампанія была заснавана у 1928 годзе Хубертам ван Дорнам пад назвай «Машынабудаўнічы завод Хуба ван Дорна» (нідэрл.: Commanditaire Vennootschap Hub van Doorne’s Machinefabriek).

У 1932 годзе кампанія атрымала назву «Фабрыка прычэпаў Ван Дорна» (нідэрл.: Van Doorne’s Aanhangwagen Fabriek), скарочана DAF.

Аднымі з першых аўтамабіляў DAF былі пазадарожныя грузавікі Trado з колавай формулай 6×4, ператвораныя з грузавікоў Ford з колавай формулай 4×2. Таксама фабрыка вырабляла браніраваныя аўтамабілі M39 Pantserwagen на аснове грузавіка Trado. Аднак вытворчасць M39 пачалася занадта позна для Другой сусветнай вайны — падчас уварвання ў Нідэрланды (1940) толькі тры адзінкі ўдзельнічалі ў баях.

Пасля Другой сусветнай вайны кампанія пачала вырабляць грузавікі, прычэпы і аўтобусы, змяніўшы сваю назву на «Аўтамабільная фабрыка Ван Дорна» (нідэрл.: Van Doorne's Automobiel Fabriek). Першы грузавік DAF мадэлі A30 быў выпушчаны ў 1949 годзе.

На працягу 1950-х гадоў DAF была асноўным пастаўшчыком для пераабсталявання галандскай арміі, выпускаючы як аўтамабілі (напрыклад, DAF YA-126, DAF YA-328), так і бронетэхніку (напрыклад, DAF YP-104, DAF YP-408).

Thumb
Бронетранспарцёр DAF YP-408 міратворчага кантынгенту UNIFIL

У 1954 годзе ў Хуба ван Дорна з’явілася ідэя выкарыстоўваць раменныя бесступеньчатыя каробкі перадач у аўтамабілях. У лютым 1958 года кампанія прадэманстравала невялікі чатырохмесны аўтамабіль з раменным прывадам на галандскім аўташоў AutoRAI. У выніку было замоўлена 4000 аўтамабіляў. У 1959 годзе DAF пачала прадаваць першы ў свеце аўтамабіль з варыятарнай каробкай перадач CVT — невялікі чатырохмесны DAF 600. Гэта была першая мадэль з серыі легкавых аўтамабіляў DAF, у наступныя гады былі выпушчаны DAF 33, DAF 44, DAF 55 і DAF 66. Усе яны выкарыстоўвалі інавацыйную сістэму трансмісіі Variomatic.

У 1975 годзе DAF прадала сваё падраздзяленне легкавых аўтамабіляў шведскай кампаніі Volvo Cars і працягнула распрацоўку сваёй лінейкі грузавікоў.

У 1987 годзе DAF увайшла ў брытанскі аўтабудаўнічы кангламерат The Rover Group, аб’яднаўшыся з яго падраздзяленнем Leyland Trucks. У чэрвені 1989 года яе акцыі былі выведзеныя на Амстэрдамскую і Лонданскую фондавыя біржы пад назвай DAF NV.

У 1990 годзе аўтобуснае падраздзяленне DAF стала часткай кампаніі United Bus. У лютым 1993 года DAF NV была выкуплена кіраўніцтвам у The Rover Group, а бізнес атрымаў назву DAF Trucks.

У кастрычніку 1996 года DAF Trucks была набыта амерыканскай кампаніяй Paccar.

У жніўні 2011 года DAF абвясціла аб набыцці 19 % акцый чэшскай кампаніі Tatra. Па умовах пагаднення грузавікі Tatra павінны былі выкарыстоўваць кабіны DAF і рухавікі Paccar, а дылеры DAF прадаваць грузавікі Tatra.[6]

Remove ads

Аўтаспорт

Thumb
Грузавікі DAF у музеі DAF у Эйндхавене

Кампанія актыўна ўдзельнічала ў ралі і гонках для прасоўвання сваіх аўтамабіляў. Легкавыя аўтамабілі DAF удзельнічалі, напрыклад, у Лонданска-Сіднэйскім марафоне. Грузавікі DAF неаднаразова ўдзельнічалі у ралі «Дакар», з перамогай ў 1982, 1985 і 1987 гадах.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads