Daewoo
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Daewoo (Дэу; па-карэйску азначае Вялікі Сусвет) — былая кампанія, з’яўлялася адным з найбуйнейшых паўднёвакарэйскіх кангламератаў . Была заснавана 22 сакавіка 1967 г. пад назвай Daewoo Industrial.
Спачатку займалася тэкстыльнай прамысловасцю, аднак пазней перайшла ў сферу суднабудавання. З часам кампанія выйшла на рынкі электронных кампанентаў, бытавой электронікі, аэранаўтыкі, зброі, цяжкага машынабудавання, будаўнічага і гасцінічнага бізнесу, фінансавых паслуг і тэлекамунікацый. У 1982 годзе занялася вытворчасцю аўтамабіляў.
У канцы дзевяностых Карэя перажывала глыбокі фінансавы крызіс, у выніку якога ў 1999 годзе Daewoo была прызнана банкрутам. Даўгі кампаніі дасягнулі 50 мільярдаў долараў. Заснавальнік Daewoo, Кім Ву Джун пакінуў краіну, а пасля вяртання на радзіму 14 чэрвеня 2005 года быў арыштаваны. У маі 2006 г. Кім Ву Джун быў прысуджаны да 10 гадоў турэмнага зняволення, але 30 снежня 2007 года ён атрымаў амністыю па ўказе прэзідэнта Рэспублікі Карэя Но Му Хёна[1].
Сёння большасць падраздзяленняў былой карпарацыі Daewoo належаць іншым кампаніям, аўтамабільнае — карпарацыі General Motors. Аднак некалькі фірмаў, якія працуюць у сферах суднабудавання, гандлю, энергетыкі і вытворчасці электронных кампанентаў, працягваюць насіць назву Daewoo.
Remove ads
Зноскі
- Умер основатель корейской корпорации Daewoo (руск.). autoreview.ru (13 снежня 2019). Праверана 13 снежня 2019.
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads