Дыкранум шматножкавы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыкранум шматножкавы
Remove ads

Дыкра́нум шматножкавы (Dicranum polysetum) — від лістасцябловых імхоў сямейства дыкранавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Дзярнінкі буйныя, рыхлыя, мяккія, жаўтавата- ці буравата-зялёныя. Сцябло да 15 см вышынёй, белавата-бураваталямцавае. Лісце прадаўгавата-ланцэтнае, папярочна-хвалістае, жылка з 2-4 пілаватымі пласцінамі. Спарагонаў 1-5, на жоўтых або чырванаватых, да 4 см даўжынёй ножках. Каробачка амаль цыліндрычная, сагнутая, светла-карычневая.

Пашырэнне

Важны кампанент наглебавага покрыва хваёвых і мяшаных лясоў Галарктыкі. Расце на ствалах, якія гніюць, і на незабалочанай глебе, пясчаную глебу абагачае гумусам. Спараносіць летам і восенню.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads