Do You Want to Know a Secret?
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Do You Want to Know a Secret (з англ. — «Ці хочаш ведаць сакрэт?») — песня англійскага рок-гурта «The Beatles» у выкананні Джорджа Харысана, выпушчаная на альбоме Please Please Me. Аўтарам песні з'яўляецца Джон Ленан (указана на кружэлках McCartney/Lennon). Песня трапіла ў альбомы «The Beatles' Ballads», «The Beatles Box» і «On Air — Live at the BBC Volume 2».
Remove ads
Кампазіцыя
Тэкст песні ў асноўным напісаны Джонам Ленанам, але афіцыйна аўтарствам лічыцца музычны саюз «Ленан/Мак-Картні». Натхненнем для песні паслужыла кампазіцыя «I’m Wishing»[3] з мультфільма «Беласнежка і сямёра гномаў» кампаніі The Walt Disney Company. Першыя два радкі з мультфільма «Want to know a secret? Promise not to tell?» (з англ. — «Хочаш ведаць сакрэт? Абяцаеш нікому не распавядаць?») ідуць адразу ж у пачатку песні[4][5]. Паводле Пола Мак-Картні шанец, што песню будзе выконваць Харысан, быў 50/50.[6]
Remove ads
Запіс
У інтэрв'ю 1980 года Ленан патлумачыў саліраванне Харысана ў кампазіцыі тым, што «ў ёй было ўсяго толькі тры ноты і ён не быў найлепшым спеваком у свеце», але дадаў, што «з таго часу яго голас палепшыўся»[5]. Харысан выканаў дзве песні з альбома «Please Please Me»: дадзеную і Chains. Пасля іх гурт не запісваў ніводнай песні з вакалам Харысана аж да альбома «With The Beatles»[7].
Кампазіцыя была запісана 11 лютага 1963 года разам з астатнімі песнямі з альбома ўсяго за адзін дзень[8].
Remove ads
Рэліз
Сінгл быў выпушчаны толькі праз год у ЗША 23 сакавіка 1964 і дасягнуў другога месца ў чарце, саступаючы толькі іншай песні гурта — «Can't Buy Me Love».
Удзельнікі запісу
- Джон Ленан — акустычная рытм-гітара, бэк-вакал
- Пол Мак-Картні — бас-гітара, бэк-вакал
- Джордж Харысан — гітара, вакал
- Рынга Стар — ударныя
Крыніцы
Бібліяграфія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads