DualShock
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
DualShock (зарэгістраваны як DUALSHOCK, часам завецца Dual Shock) — стандартны аналагавы гульнявы кантролер для прыставак PlayStation, PlayStation 2 і PlayStation 3 з функцыяй зваротнай сувязі ў выглядзе вібрацыі. DualShock упершыню быў прэзентаваны ў Японіі ў канцы 1997 года, у ЗША — у траўні 1998 года; яго продажы паўсюль былі вельмі паспяховымі. Упершыню прапанаваны ў якасці другаснай перыферыі для PlayStation, з цягам часу геймпад выціснуў як арыгінальны лічбавы кантролер, так і аналагавы Sony Dual Analog Controller і ў далейшым ужо пастаўляўся ў камплекце з прыстаўкай.



Remove ads
Гісторыя
Сямейства кантролераў кампаніі Sony пачало развіццё ў 1994 годзе з выхадам гульнявой прыстаўкі PlayStation. Першапачаткова кантролер (у той час яшчэ без назвы) не меў аналагавых джойстыкаў, яны з’явіліся ў другім пакаленні кантролераў Sony — у мадэлі Dual Analog, папярэдняй DualShock. У сакавіку 1999, разам з запускам PlayStation 2, быў прэзентаваны DualShock 2, які стаў распаўсюджвацца ў камплекце з прыстаўкай. Напачатку разам з PlayStation 3 пастаўляўся кантролер Sixaxis, пераемнік кантролера DualShock, аднак зараз у камплекце з PlayStation 3 пастаўляецца анансаваны на Tokyo Game Show (2007) кантролер DualShock 3.
Remove ads
Вібрацыя
DualShock атрымаў сваю назву дзякуючы двум убудаваным вібраматорам. Яны кіраваліся праграмным забеспячэннем прыстаўкі і забяспечвалі лепшае ўзаемадзеянне з гульнёй.
У момантах, вызначальных распрацоўшчыкамі кожнай гульні, вібраматоры запускаліся з рознай магутнасцю і працягласцю, дазваляючы «адчуць» падзеі, якія адбываюцца на экране. Так, у гоначных гульнях удар машыны аб борт трасы выклікаў кароткачасовае «скалынанне» кантролера, ствараючы ілюзію таго, што ў руках гульца — штурвал гоначнага баліда. У 3D-шутэрах стральба са зброі суправаджалася «дрыгаценнем» кантролера, які таксама ствараў дэзарыентацыю гульца пры раненні кіраванага героя. А напрыклад у гульнях серыі Crash Bandicoot вібрацыя ўжывалася пры сутыкненнях з супраціўнікам, асабліва цвёрдымі рэчамі, пры скоках і атакуючых рухах.
Вібрацыя ўжывалася і ў больш нестандартных выпадках — у серыі жудас-гульняў Silent Hill яна перадавала пульс галоўнага героя. У сцэнах, дзе герой адчуваў страх ці напружанне, пульс пачашчаўся, дазваляючы гульцу вастрэй адчуваць эмацыянальны бок гульні.
Remove ads
Узнагарода Эммі
8 студзеня 2007 года за гульнявы кантролер DualShock кампанія Sony атрымала прэмію Эммі «за распрацоўку перыферыі і ўплыў, аказаны на тэхналогію гульнявых кантролераў».
Значэнні піктаграм на кнопках

У канцы жніўня 2010 года дызайнер для кансоляў PlayStation Тэію Гото (англ.: Teiyu Goto) распавёў аб тым, што значаць піктаграмы на кнопках кантролераў для кансоляў Sony. У той час, як іншыя кампаніі прызначалі кнопкам родныя літары алфавіту ці колеры, дызайнеры Sony для PlayStation жадалі падаць гульцым нешта больш простае для запамінання[1]:
трохкутнік — сімвалізуе пункт гледжання ці напрамак;
квадрат — сімвалізуе аркуш паперы ці меню;
круг — сімвалізуе станоўчы адказ на пытанне (Японія);
крыж — сімвалізуе адмоўны адказ на пытанне (Японія).
Варта заўважыць, што на ўсіх тэрыторыях, акрамя Японіі, кнопка з піктаграмай крыжа ўжываецца для пазначэння станоўчага адказу на пытанне, а з піктаграмай круга — для адмоўнага.
Remove ads
Мадэлі DualShock 3
Усе мадэлі кантролера падыходзяць для ўсіх мадэляў гульнявой прыстаўкі PS3.
Кантролер DualShock 3 абавязкова прадаецца ў камплекце з гульнявой прыстаўкай PS3, а таксама прадаецца асобна і ў камплектах з гульнямі.
Мадэлі DualShock 3 для спажыўца, акрамя адрозненняў у прызначэнні кнопак з піктаграмамі круга і крыжа, адрозніваюцца адзін ад аднаго колерам і рэгіёнам прадажаў. Адрозненне кантролера па рэгіёнах палягае ва ўжыванні інструкцый і тэксту на пакунку кантролера на мовах, характэрных для пэўнага рэгіёну продажаў. Гарантыйнае абслугоўванне ажыццяўляецца на тэрыторыі рэгіёну продажаў пэўнай мадэлі кантролера.
Пазначэнне мадэляў кантролера складаецца з 8-11 сімвалаў. Першыя сем сімвалаў пазначэння мадэлі аднолькавыя для ўсіх мадэляў DualShock 3 — СECHZC2, з якіх першыя чатыры цалкам супадаюць з першымі чатырма сімваламі ў пазначэнні мадэляў PS3 — CECH, пяты і шосты сімвалы тлумачаць, што прылада з’яўляецца бесправодным кантролерам — ZC, сёмы сімвал (лічба 2) тлумачыць, што гэта кантролер DualShock 3 (для кантролера SIXAXIS ужывалася лічба 1). Восьмы сімвал пазначае рэгіён продажаў. Расшыфроўка рэгіёнаў продажаў [2]:
- Рэгіён R: Расія.
- Рэгіён E: Еўропа (уключаючы Вялікабрытанію і Ірландыю), Сярэдні Ўсход, Афрыка, Аўстралія, Новая Зеландыя (Акіянія), а таксама Расія, Украіна, Індыя, Цэнтральная Азія.
- Рэгіён H: Ганконг, Сінгапур, Малайзія (Усходняя Азія).
- Рэгіён U: ЗША, Канада (Паўночная Амерыка), Мексіка, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка.
- Рэгіён J: Японія.
Прыклады пазначэнняў кантролера DualShock 3:
| CECHZC2R — кантролер DualShock 3 для продажу ў Расіі, чорнага колеру; |
| СECHZC2EMB — кантролер DualShock 3 для продажу ў Еўропе, блакітнага колеру |
Варыянты пазначэння кантролера: часам паміж чацвёртым і пятым сімваламі ставіцца злучок, а сімвалы, якія пазначаюць колер, пішуцца літарамі меншага памеру і прысутнічае прабел паміж сімваламі, якія пазначаюць колер, і іншымі сімваламі пазначэння кантролера.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Luke Plunkett. What Do The Buttons On The PlayStation Controller Mean?. kotaku (25 жніўня 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 26 жніўня 2010.
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
