Скрытнасківічныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скрытнасківічныя (Entognatha) — клас (або падклас) членістаногіх, які належыць да падтыпа (або надкласа) шасціногіх (Hexapoda)[1][2]. Аб'ядноўвае 3 атрады: (бязвусікавыя насякомыя, двуххвосткі, нагахвосткі). Агульным для ўсіх прадстаўнікоў з'яўляецца тое, што ротавыя часткі ў іх выцягнутыя ў галаўную капсулу — адсюль назва.
Простыя вочкі адсутнічаюць, складаныя вочы часта таксама адсутнічаюць і захаваліся толькі ў часткі нагахвостак. Лапкі ног не расчлянёныя.
Вядомыя з дэвона.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads