Першаснаротыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першаснаротыя (Protostomia) — падраздзел двухбакова-сіметрычных беспазваночных жывёл, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца на месцы першаснага рота (бластапора) або яго пярэдняй часткі, анальная — на заднім канцы цела.
Да першаснаротых адносяцца імшанкі, кольчатыя чэрві, круглыя чэрві, малюскі, немертыны, плечаногія, плоскія чэрві, фараніды, членістаногія, аніхафоры, калючагаловыя, эхіўры, калаўроткі, скрэбні.
Шкілет вонкавы (кутыкула, хіцін ці ракавіна); пярэдняя і задняя кішкі развіваюцца праз прагінанне эктадэрмы; нервовая сістэма прадстаўлена нервовым ствалом і гангліямі (нервовымі вузламі), выдзяляльная — нефрыдыямі. Драбленне яйца спіральнае (калі не зменена другасна).
Першаснаротыя проціпастаўляюцца другаснаротым, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца незалежна ад першаснага рота.
Remove ads
Літаратура
- Петрыкаў А. Першаснаротыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads