Хвошч стракаты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хвошч стракаты
Remove ads

Хвошч стракаты[1] (Equisetum variegatum) — расліна сямейства хвашчовых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая споравая расліна з цвёрдымі зімуючымі рабрыстымі сцёбламі вышынёй 6-30 см. Карэнішча моцна разгалінаванае, буравата-чорнае, часта ўтварае дзернавіну. Стробілы верхавінкавыя, даўжынёй да 5 мм, крыху таўсцейшыя за сцябло. Похвы вузкія чорныя; зубцы іх шырокаяйкападобныя, уверсе рэзка адцягнутыя ў асцюкаваты канец, з бурай сярэдняй лініяй і белым краем.

Спараносіць у красавіку-жніўні. Размнажэнне вегетатыўнае і споравае.

Remove ads

Апісанне

Насяляе арктычныя тундравыя і горныя раёны Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, у лясной зоне трапляецца рэдка як рэліктавая або заносная расліна. Расце невялікімі групамі і буйнымі курцінамі, нярэдка на значнай плошчы.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 49. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads