Euro NCAP

From Wikipedia, the free encyclopedia

Euro NCAP
Remove ads

Euro NCAP (англ.: European New Car Assessment Programme, Еўрапейская праграма ацэнкі новых аўтамабіляў) — еўрапейская арганізацыя, якая займаецца ацэнкай бяспекі аўтамабіляў. Створана ў 1996 годзе, першыя вынікі даследванняў былі апублікаваныя ў 1997 годзе.[2] Лозунг арганізацыі — «За бяспечныя аўтамабілі».

Хуткія факты Краіна, Адміністрацыйны цэнтр ...

Euro NCAP публікуе справаздачы аб бяспецы новых аўтамабіляў і прысвойвае рэйтынгі па выніках сутыкненняў аўтамабіляў у розных краш-тэстах, уключаючы пярэднія і бакавыя ўдары, сутыкненні з пешаходамі і ўдары аб столб. Тэставанне з’яўляецца добраахвотным, мадэлі аўтамабіляў для тэстаў выбіраюцца Euro NCAP незалежна або фінансуюцца вытворцамі.

Remove ads

Гісторыя і дзейнасць

Да ўвядзення сістэмы Euro NCAP пакупнікі мелі няшмат інфармацыі аб бяспецы аўтамабіляў. Напрыклад, у Вялікабрытаніі патрабаваўся толькі франтальны краш-тэст на хуткасці 48 км/г.[3] У чэрвені 1994 года Дэпартамент транспарту Вялікабрытаніі зацвердзіў уласную праграму ацэнкі новых аўтамабіляў. У 1995 годзе Еўрапейская камісія правяла абмеркаванне магчымасці развіцця такой праграмы для еўрапейскіх пакупнікоў. У 1996 годзе да праграмы далучыліся Шведская дарожная адміністрацыя, Міжнародная аўтамабільная федэрацыя і Міжнародная арганізацыя спажывецкіх даследаванняў і выпрабаванняў (ICRT). Першае паседжанне Euro NCAP адбылося ў снежні 1996 года.

Першыя рэйтынгі Euro NCAP былі апублікаваны ў лютым 1997 года. Колькасць удзельнікаў арганізацыі паступова павялічвалася, да арганізацыі далучыліся Агульны нямецкі аўтамабільны клуб (ADAC), Федэральнае міністэрства транспарту Германіі, Міністэрства інфраструктуры і воднай гаспадаркі Нідэрландаў і іншыя дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі.

Ад пачатку сваёй дзейнасці Euro NCAP пратэставала больш за 1800 новых аўтамабіляў і апублікавала больш за 600 рэйтынгаў.[3] У выніку даследаванняў арганізацыі аўтамабілі еўрапейскіх вытворцаў сталі значна больш бяспечнымі. Вынікі выпрабаванняў публікуюцца ў аўтамабільных часопісах і моцна ўплываюць на спажывецкі попыт. Так, адным з прыкладаў гэтага ўплыву з’яўляецца Rover 100, які пасля атрымання адной зоркі падчас тэстаў у 1997 годзе прадаваўся настолькі дрэнна, што неўзабаве быў зняты з вытворчасці.[4] Капот і фары Mini у 2007 годзе былі зменены ў адпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі бяспекі пешаходаў.[5] У 2017 годзе Euro NCAP пратэставала Rover 100 1997 года выпуску і Honda Jazz 2017 года выпуску ў аднолькавых умовах франтальнага ўдару, каб прадэманстраваць, наколькі больш бяспечнымі сталі аўтамабілі ў Еўропе за 20 год дзейнасці арганізацыі.[6]

Remove ads

Рэйтынгі

Рэйтынгі Euro NCAP складаюцца з працэнтных балаў у тэстах для дарослых пасажыраў, дзяцей, уразлівых удзельнікаў дарожнага руху і асістэнтаў бяспекі, якія ствараюць агульны рэйтынг у зорках, дзе 5 зорак — лепшы рэйтынг, а 0 — горшы.

  • 5 зорак: выдатная абарона падчас аварый, добрыя тэхналогіі прадухілення аварый
  • 4 зоркі: добрая абарона падчас аварый, можа прысутнічаць дадатковая тэхналогія прадухілення аварый
  • 3 зоркі: сярэдняя абарона пасажыраў падчас аварый, не заўсёды прысутнічаюць тэхналогіі прадухілення аварый
  • 2 зоркі: намінальная абарона ад аварый, няма тэхналогій прадухілення аварый
  • 1 зорка: мінімальная абарона ад аварый, няма тэхналогій прадухілення аварый
  • 0 зорак: аўтамабіль адпавядае тыпавым стандартам, таму можа быць легальна прададзены, аднак не мае сучасных тэхналогій бяспекі

Некаторыя аўтамабілі маюць падвойныя рэйтынгі: ніжэйшы — для аўтамабіля са стандартным абсталяваннем, а вышэйшы — для аўтамабіля, які абсталяваны дадатковымі опцыямі бяспекі.[7]

Remove ads

Удзельнікі

Станам на 2025 год арганізацыя мае 16 удзельнікаў:[8]

  • Агульны нямецкі аўтамабільны клуб (ADAC)
  • Федэральнае міністэрства транспарту і лічбавай інфраструктуры Германіі
  • Дэпартамент транспарту Вялікабрытаніі
  • Міністэрства інфраструктуры і воднай гаспадаркі Нідэрландаў
  • Міністэрства эканомікі Люксембурга
  • Урад Каталоніі
  • Міжнародная арганізацыя спажывецкіх даследаванняў і выпрабаванняў (ICRT)
  • Міжнародная аўтамабільная федэрацыя
  • Шведская адміністрацыя транспарту
  • Thatcham Research
  • Міністэрства экалагічнага пераходу Францыі
  • Аўтамабільны клуб Італіі
  • DEKRA
  • Страхавы інстытут даследавання выпадкаў (UDV)
  • Федэральнае міністэрства аховы клімату, навакольнага асяроддзя, энергетыкі, мабільнасці, інавацый і тэхналогій (BMK)
  • Адміністрацыя грамадскіх дарог Нарвегіі

Крыніцы

Знешнія спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads