Europa Jupiter System Mission

From Wikipedia, the free encyclopedia

Europa Jupiter System Mission
Remove ads

Europa Jupiter System Mission (EJSM, рабочая назва: Laplace) — беспілотная касмічная праграма NASA/ESA/Раскосмас, якая запланавана на 2020 год па даследаванні спадарожнікаў ЮпітэраЕўропы і Ганімеда, а таксама магнітасферы самога Юпітэра. У лютым 2009 года NASA/ESA было абвешчана, што місія EJSM будзе праходзіць перад місіяй Titan Saturn System Mission (TSSM)[1][2].

Thumb
Місія EJSM ў прадстаўленні мастака
Remove ads

Склад місіі

Thumb
Карта, на якой прадстаўлены краіны-ўдзельнікі праграмы

Адметнай асаблівасцю місіі з’яўляецца тое, што колькасць апаратаў, якія будуць запушчаны, вар’іруецца ад двух да чатырох.

  •  ЗША NASA: «Jupiter Europa Orbiter» (JEO), запланаванае даследаванне Еўропы і Іо.
  •  Еўрапейскі Саюз ESA: «Jupiter Ganymede Orbiter» (JGO), запланаванае даследаванне Ганімеда і Каліста
  •  Японія JAXA: «Jupiter Magnetospheric Orbiter» (JMO), запланаванае даследаванне магнітасферы Юпітэра.
  •  Расія Раскосмас: «Jupiter Europa Lander» (JEL), запланаваная пасадка касмічнага апарата на Еўропу для правядзення даследаванняў.
Remove ads

Мэты місіі

Асноўныя задачы місіі EJSM разбітыя на 2 праграмы: JEO (Даследаванне Еўропы і Іо) і JGO (Даследаванне Ганімеда і Каліста):

Яшчэ адной мэтай місіі з’яўляецца вывучэнне магчымасці зараджэння жыцця ў планетарнай сістэме Юпітэра:[3]

  • Пошук і даследаванне падпаверхневых акіянаў.
  • Пошук і даследаванне ледзяных шэльфаў і падпаверхнеаых водаў.
  • Глыбокае даследаванне ўнутранай структуры Ганімеда, а таксама магнітных палёў.
  • Вызначэнне хімічнага складу паверхняў спадарожнікаў.
  • Даследаванне асаблівасцей павярхоўнага рэльефу і складанне задач для далейшых даследаванняў.
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads