FTP
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
FTP (англ.: File Transfer Protocol — «пратакол перадачы файлаў») — стандартны пратакол, прызначаны для перадачы файлаў па TCP-сеткам (напрыклад, Інтэрнэт). FTP часта выкарыстоўваецца для загрузкі сеткавых старонак і іншых дакументаў з прыватнай прылады распрацоўкі на адкрытыя серверы хостынгу.
Пратакол пабудаваны на архітэктуры «кліент-сервер» і выкарыстоўвае розныя сеткавыя злучэнні для перадачы каманд і даных паміж кліентам і серверам. Карыстальнікі FTP могуць прайсці аўтэнтыфікацыю, перадаючы лагін і пароль адкрытым тэкстам, або, калі гэта дазволена на серверы, яны могуць падключыцца ананімна. Можна выкарыстоўваць пратакол SFTPk для бяспечнай перадачы, якая хавае (шыфруе) лагін і пароль, а таксама шыфруе змесціва.
Першыя кліенцкія FTP-праграмы былі інтэрактыўнымі інструментамі каманднага радка, якія рэалізуюць стандартныя каманды і сінтаксіс. Графічныя карыстальніцкія інтэрфейсы з тых часоў былі распрацаваны для шматлікіх аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца дагэтуль. Сярод гэтых інтэрфейсаў як праграмы агульнага вэб-дызайну накшталт Microsoft Expression Web, так і спецыялізаваныя FTP-кліенты (напрыклад, CuteFTP).
FTP з’яўляецца адным з найстарэйшых прыкладных пратаколаў, якія з’явіліся задаўга да HTTP, у 1971 годзе. Ён і сёння шырока выкарыстоўваецца для распаўсюджвання ПЗ і доступу да аддаленых хостаў.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads