FTSE 100 Index

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

FTSE 100 Index (англ.: Financial Times Stock Exchange Index, нефармальна Footsie) — вядучы індэкс Лонданскай фондавай біржы. Разлічваецца незалежнай кампаніяй FTSE Group, якой сумесна валодаюць газета Financial Times і Лонданская фондавая біржа.[3]

Хуткія факты Дата пачатку разліку, Біржы ...

Пачаў разлічвацца з 3 студзеня 1984 года з узроўня 1000 пунктаў. Дасягнуў свайго рэкорднага значэння ў 6950,6 пункта 30 снежня 1999 г.[4]

Remove ads

Кампаненты індэкса

У верасні 2021 года сектар прамысловых тавараў і паслуг быў найбуйнейшым у індэксе з вагой 11,5 %, за ім ішоў фінансавы сектар з 11,3 % і сектар аховы здароўя на трэцім месцы з 9,9 %.[5] 10 найбуйнейшых кампаній мелі сумарную вагу 41 % у агульнай рыначнай капіталізацыі ўсіх удзельнікаў індэкса.

Крытэрыі адбору

Кампаніі, акцыі якіх улічваюцца ў разліку індэкса FTSE 100, павінны задавальняць умовам, якія выстаўляюцца FTSE Group:[6]

  • уваходзіць у спіс Лонданскай фондавай біржы,
  • кошт акцый індэкса FTSE 100 павінна выяўляцца ў фунтах ці еўра,
  • прайсці тэст на прыналежнасць да пэўнай дзяржавы,
  • акцыі павінны знаходзіцца ў свабодным абарачэнні і быць высокаліквіднымі.

Індэкс пераглядаецца штоквартальна, у першую пятніцу сакавіка, чэрвеня, верасня і снежня.[7]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads