Fedora

From Wikipedia, the free encyclopedia

Fedora
Remove ads

Fedora (па-англ.. «Мяккі фетравы капялюш», раней Fedora Core) — дыстрыбутыў Linux, які спансуецца фірмай Red Hat і падтрымліваецца супольнасцю. Праект служыць для тэсціравання новых тэхналогій, якія ў далейшым уключаюцца ў прадукты Red Hat і іншых вытворцаў. Кампанія Red Hat не забяспечвае падтрымку карыстальнікам Fedora, падтрымка ажыццяўляецца адкрытай супольнасцю.

Хуткія факты Распрацоўшчык, Сямейства АС ...

Мэта праекта Fedora — пабудова цэласнай аперацыйнай сістэмы з адкрытага праграмнага забеспячэння. Новыя версіі выходзяць кожныя 6-8 месяцаў па даступным графіку.

Лінус Торвальдс, аўтар ядра Linux, выкарыстоўвае Fedora на ўсіх яго камп’ютарах.

Remove ads

Асаблівыя рысы

Fedora сканцэнтравана на інавацыях і таксама інтэграцыі новых тэхналогій у цесным супрацоўніцтве з супольнасцямі Linux.

Fedora мае адносна кароткі жыццёвы цыкл: версія X падтрымліваецца толькі 1 месяц пасля выхаду версіі X + 2 і прыблізна 6-8 месяцаў паміж версіямі. Гэта азначае, што версія Fedora падтрымліваецца прыкладна 13-17 месяцаў. Таму Fedora з’яўляецца дрэнным выбарам для сервернай платформы, якая звычайна патрабуе доўгатэрміновай падтрымкі. Карыстальнікі Fedora могуць абнаўляць дыстрыбутыў з дапамогай праграмы FedUp

Стандартным графічным асяроддзем у Fedora з’яўляецца Gnome Shell. Іншыя даступныя асяроддзі: KDE, Xfce, LXDE, MATE і Cinnamon

Бяспека таксама з’яўляецца важным момантам у Fedora. Адной з асаблівасцей бяспекі з’яўляецца SELinux (Security-Enhanced Linux), які рэалізуе розныя палітыкі бяспекі, у тым ліку абавязковага кантролю доступу.

Праграмнае забеспячэнне

Fedora пастаўляецца з шырокім спектрам устаноўленага праграмнага забеспячэння, такім як LibreOffice і Firefox. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступна ў сховішчах праграмнага забеспячэння і могуць быць устаноўлены з дапамогай Yum або менеджарам пакетаў з графічным інтэрфейсам, такім як GNOME Software.

Акрамя таго, можна дадаваць іншыя сховішча праграмнага забеспячэння, таму праграмы, недаступныя ў сховішчах Fedora, могуць быць усталяваны з іншага месца. Адным з самых папулярных старонніх сховішчаў з’яўляецца RPM Fusion. Fedora таксама дае карыстальнікам сістэмы простую ў выкарыстанні праграму для стварэння сваіх уласных сховішчаў праграмнага забеспячэння.

Тыпы рэдакцый

Fedora распаўсюджваецца ў некалькіх варыянтах:

  • Поўны дыстрыбутыў на DVD — DVD вобраз з усімі асноўнымі праграмнымі пакетамі Fedora на момант выпуску;
  • Жывы вобраз — DVD вобраз, які можа быць выкарыстаны для стварэння Live DVD або Live USB з дапамогай якога таксама можна ўсталяваць Fedora;
  • Мінімальны загрузачны вобраз — выкарыстоўваецца для ўстаноўкі непасрэдна па сетцы.
Remove ads

Рэлізы

Актуальная версія Fedora — 40, якая была выпушчана 23 красавіка 2024[1].

Больш інфармацыі Назва праекту, Версія ...
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Miller, Matthew. Announcing Fedora Linux 40 (англ.). Fedora Magazine (23 красавіка 2024).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads