Фарамініферы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фарамініферы (Foraminifera) — тып (паводле іншых сістэм — клас[1]) пратыстаў.
Налічваецца больш за 1 тыс. сучасных відаў (з выкапнёвымі каля 30 тыс. відаў). Марскія, пераважна бентасныя арганізмы. Вядомы з кембрыю (каля 570 млн г. назад). На Беларусі ў асадкавых адкладах дэвону, карбону, юры і мелу выяўлены рэшткі больш за 1 тыс. відаў. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геалагічных адкладаў.
Памеры звычайна 0,1—1 мм, зрэдку да 20 см. Маюць ракавінку, у большасці вапняковую, зрэдку хіціноідную або з аглюцініраваных часціц (пясчынак, спіхул, губак і інш.). Ракавінкі адна- і шматкамерныя, размешчаныя ў 1 або 2 рады, па спіралі, зрэдку галінастыя. Праз вусці і поры ў сценках ракавінкі выходзяць тонкія вырасты (псеўдаподыі) для захопу корму і руху. Размнажаюцца з чаргаваннем палавога і бясполага пакаленняў. Кормяцца дробнымі водарасцямі.
Выдзяляюцца класы:
- Allogromioidia (Chapman et Parr, 1936)
- Athalamea (Haeckel, 1862)
- Fusulinidia (Fursenko, 1958)
- Miliolidia (Lankester, 1885 = Korzenionóżki)
- Rotalidia (Lankester, 1885)
- Textularidia (Kuhn, 1926)
Remove ads
Зноскі
- Systematics of modern foraminifera in Barun K. Sen Gupta (2002) Modern Foraminifera
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads