Forcipulatida

From Wikipedia, the free encyclopedia

Forcipulatida
Remove ads

Forcipulatida  — атрад ігласкурых з класа марскіх зорак (Asteroidea). Адрозніваюцца ад астатніх зорак характэрнымі педыцэлярыямі, якія ўключаюць тры рухома злучаных шкілетных элемента — аснаванне і дзве створкі. Педыцелярыі звычайна знаходзяцца на рухомых атожылках. Створкі педыцелярыі альбо злучаюцца ў ніжніх канцоў па тыпу пінцэта, альбо перакрыжоўваюцца, як нажніцы. У асноўным у гэтых зорак доўгія і гнуткія прамяні пры маленькім цэнтральным дыску. Амбулакральныя ножкі ў многіх прадстаўнікоў атрада знаходзяцца ў амбулакральных барознах у 4 рады.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Сістэматыка

У атрадзе вылучаюць ад 3 да 6 сямействаў, але большая частка відаў уваходзіць у шырокае сямейства Asteriidae:

  • Asteriidae — 39 родаў
  • Heliasteridae — 2 роды
  • Zoroasteridae — 8 родаў

World Register of Marine Species прыводзіць іншую сістэматыку:

  • Asteriidae Gray, 1840
  • Heliasteridae Viguier, 1878
  • Pedicellasteridae Perrier, 1884
  • Pycnopodiidae Fisher, 1928
  • Stichasteridae
  • Zoroasteridae Sladen, 1889
Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads