Guda

From Wikipedia, the free encyclopedia

Guda
Remove ads

Guda — беларускі фолк-гурт, адметнасцю якога з’яўляецца жаночае акапэльнае выкананне пераважна абрадавых спеваў, захаванне аўтэнтычнага (у тым ліку, рэгіянальнага) гучання.

Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Жанр ...
Remove ads

Пра гурт

Аснову рэпертуару гурта Guda складаюць абрадавыя песні — найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай культуры. Яны вывучаюцца ўдзельніцамі гурта непасрэдна з голасу, што дазваляе амаль дакладна пераняць манеру выканання. Некаторыя песні, якія ўжо не сустракаюцца ў жывым бытаванні, былі ўзноўленыя паводле нотных запісаў. Усе песні выконваюцца акапэльна, за выключэннем танцавальных прыпевак. Рэгіянальная манера спеву і дыялект заўсёды захоўваюцца.

Выканаўцы гурта Guda практыкуюць голасны спеў (паняцце ўведзена этнамузыколагам З. Я. Мажэйка), які паходзіць ад гучнага спеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэрыі выканання: уменне «голасна весці» (спяваць працяжна, на вялікім дыханні), «падняць» песню (распець яе са звонкай грудной падводкай). Для голаснага спеву характэрнае мноства гукавых фарбаў, якія арганічна ўплятаюцца ў меладычную лінію напеву (глісы на ўзлётах ды спадах, падрыгванні голасу, доўгія і кароткія воклічы на асобных фанемах) — так выконваюцца, найперш, песні вясенне-летняга цыклу, бальшыня вясельных ды радзінных песень.

Творчай мэтай гурта з’яўляецца не толькі захаванне і трансляцыя старадаўняга спеўнага мастацтва, але і сцвярджэнне адметнага светапогляду, у падмурку якога — разуменне вялікай старадаўнасці і сакральнасці сваёй традыцыйнай культуры, а таксама адчуванне сувязі з ёю.

Фальклор для нас — Веды, угрунтаваныя ў старажытную мясцовую Традыцыю, і частка асабістага Сусвету[1].

Строі, у якіх выступаюць спявачкі, пашытыя ўручную паводле этнаграфічных звестак (апісанняў і фотаздымкаў) і адпавядаюць таму гісторыка-культурнаму рэгіёну, з якога яны родам.

Remove ads

Гісторыя

Гурт Guda быў створаны ў 1996 годзе як асяродак эксперыментальнага пошуку ў галіне архаічнай спеўнай спадчыны. Этнаграфічныя экспедыцыі, падчас якіх адбываўся непасрэдны кантакт з жывымі носьбітамі традыцыі, работа з аўдыё- і відэаматэрыяламі, кансультацыі з фалькларыстамі і этнамузыколагамі дазволілі пераняць асаблівасці старадаўняй спеўнай манеры. За 20 гадоў існавання склад удзельніц неаднаразова змяняўся, аднак нязменнай заставалася спецыфічнае «гучанне» — надзвычай набліжанае да аўтэнтычнага.

Гурт выпусціў 3 сольныя студыйныя альбомы, а таксама ўдзельнічаў у супольных праектах, у тым ліку ў галіне электроннай музыкі.

У 2011 быў прэзентаваны кліп на песню «За горэю крэмянэю».

У 2012 была створана Школа традыцыйнага мастацтва гурта Guda. З выпускнікоў курсу «Мастацтва традыцыйнага танцу» была ўтворана танцавальная суполка, якая ў 2015 годзе ўвайшла ў склад гурта.

Remove ads

Дыскаграфія

2002 Архаічныя абрадавыя сьпевы

Хуткія факты Архаічныя абрадавыя сьпевы, Студыйны альбом ...

«Архаічныя абрадавыя сьпевы» — першы студыйны альбом гурта, які выйшаў у свет у 2002 г. Перавыданне адбылося ў 2006 г.

Спіс кампазіцый

  1. Каралю-каралевічу (Веснавая) 1:06
  2. Клік, вясна! (Гуканьне вясны) 1:13
  3. Дзякуй Богу, што вясна прышла (Веснавая) 1:36
  4. Ой, да за гуменьцам (Валачобная) 2:52
  5. А дзе ж ты, Юр’я, ўрасiўся (Юраўская) 1:18
  6. Юр’я, ўставай рана (Юраўская) 1:34
  7. Мядуніца (Веснавая карагодная) 1:13
  8. Як на нашай на вуліцы да й на перавулку (Ваджэньне стралы) 2:04
  9. За горэю крэмянэю (Веснавая) 1:32
  10. Паганяй волы (Веснавая) 2:04
  11. Што й па мору (Веснавая карагодная) 3:13
  12. Ой, бяроза белая (Веснавая) 2:06
  13. Ой, дай божэ тэплэ літо (Веснавая талочная) 1:56
  14. А на траваццэ, рано (Купальская) 1:31
  15. Па бару хаджу (Пятроўская) 1:42
  16. Да пад мостам рыба з хвостам (Касарская) 1:28
  17. Пара жнейкі дамоў ісьці (Жніўная) 1:53
  18. Соняйка да на заходе (Вясельная) 1:21
  19. Маладзенькая Галечка (Вясельная) 1:38
  20. Й у неділечку рано (Вясельная) 3:22
  21. Наварыў братка піва (Восеньская бяседная) 2:46
  22. Добры вечар табе, пане-гаспадару (Калядная) 2:40
  23. Мяцеліца (Калядная) 1:02
  24. А йшла коліда па льду (Калядная) 1:12
  25. Ой, у ляску-ляску на жоўтым пяску (Калядная) 1:49

2005 Ігры багоў

Хуткія факты Ігры Багоў, Студыйны альбом ...

«Ігры Багоў» — другі студыйны альбом гурта

Спіс кампазіцый

  1. Паданьне аб утварэньні зямлі … 0.36
  2. Даўней жылі людзі, ня вералі богу (перадвелікодная паставая) … 4.29
  3. Аповяд пра Цмока … 1.05
  4. А дзе ты Юр’я ўрасіўся (юраўская) … 1.19
  5. Юр’я, уставай рана (юраўская) … 1.35
  6. Песенька мая хароша (пахаваньне стралы) … 0.57
  7. Аповяды пра агонь нябесны і агонь зямны … 1.30
  8. Ішла Купалка сялом (купальская) … 0.48
  9. Ды, гарэла Купайло на горэ (купальская) … 2.05
  10. Дзе ты, Купала, купалася (купальская) … 1.31
  11. Сьвяты Яня, дзе дасюль быў? (купальская) … 2.23
  12. Чырвоная рожа (купальская) … 1.32
  13. Аповяд пра ігру Сонца … 0.25
  14. Гуляла соняйка (купальская) … 1.10
  15. Паданьні пра Сонца, Месяц і Зару … 2.09
  16. Ой, месяцу, месяцу, да ўзыйдзі ранюсенька (купальская) … 0.54
  17. Зара мая вячэрняя (жніўная) … 1.05
  18. Блізьнечы міт — паданьне пра браткі … 1.05
  19. А на Купала на Йвана (купальская) … 1.54
  20. Аповяд пра Спарыша … 0.20
  21. Хадзіў Раю на вуліцы (дажынкі) … 2.21
  22. Пярун-Перуне (замова) … 1.50
  23. Заключэньне … 0.11

2014 Вясельле[2]

Remove ads

Зноскі

  1. Старонка "Guda" на Facebook

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads