Hover

From Wikipedia, the free encyclopedia

Hover
Remove ads

«Hover» (таксама вядомы як проста «Hair Peace Salon») — сінгл беларускага рок-гурта «Hair Peace Salon», запісаны на студыі Генадзя “Gena Dee” Сыракваша «X-NOISE Factory» і які выйшаў у 2005 годзе. Усе спевы выкананы на англійскай мове[1].

Хуткія факты Сінгл Hair Peace Salon, Выпушчаны ...
Remove ads

Прыём крытыкаў

О’К, аглядальнік «Музыкальнай газеты», апісаў матэрыял CD, які пакідае адсылкі да прагрэсіўнага року, словамі «гітарны, багаты па думцы, эфектны», ацаніў як выдатны вакал, так і беднасць на аранжыровачныя эмоцыі[2]. На яго думку, песні з самотніка вельмі падобны да песень «Jitters», таксама гурта брытанскага року, з самотніка «Promo Disk 2005», а найбольш прыкметныя творы на дыску: «Hover» і «Morning Stuff»[2][3].

Пазней «Hover» як частка складанкі «Spotlight On» была ўзгадана Дэйвам Чыслетам за эклектычнасць і вакал, як у Білі Макензі  (англ.)[4].

Сяргей Будкін, музычны крытык Будзьма Беларусамі!, з вышыні агляда альбома «Hair Peace Salon» «Gentleman» выказваў сум, што «выдатны твор» «Hover» не знайшоў свае месца на той кружэлцы[5].

Remove ads

Узнагароды

«Пераможны гімн» «Hover» дазволіў гурту выйграць у чэрвені 2007 года фінал конкурсу «руск.: ИдиНаРок» з прызам запісаць песню на прафесійнай музычнай студыі[6].

Спіс кампазіцый

Больш інфармацыі №, Назва ...

Удзельнікі

Hair Peace Salon:

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads