Баранец (Дзеразовыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баранец (Дзеразовыя)
Remove ads

Баране́ц (Huperzia) — род вышэйшых споравых раслін сямейства баранцовых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовыя вечназялёныя наземныя расліны з узбежнымі пры аснове густа аблісценымі, ізатомна галінаванымі парасткамі. Лісце спіральна размешчанае, даволі жорсткае, вузкаланцэтнае, суцэльнакраёвае або зубчастае. Спарангіі пупышкападобныя, пазушныя, на кароткіх ножках, размешчаны па адным у пазухах лісця спараноснай зоны парасткаў і не прымацаваны да спарафілаў. Стробілаў няма, над спараноснай часткай парасткаў працягваецца іх вегетатыўная частка з лісцем без спарангіяў. У пазухах верхняга лісця развіваюцца вывадкавыя пупышкі, рэдка (у некаторых відаў комплексу баранец звычайны) яны адсутнічаюць або нешматлікія. Споры драбнаямістыя.

Гаметафіты цыліндрычнай або рэменепадобнай формы, мікагетэратрофныя падземныя або напаўпадземныя з верхняй зялёнай фотасінтэзуючай часткай, якая выступае на паверхню глебы.

Remove ads

Пашырэнне

Thumb
Huperzia sp., Венесуэла.

Вядома 30-75 відаў, распаўсюджаных пераважна ва ўмераных і субтрапічных рэгіёнах Паўночнага паўшар’я з адносна невялікай колькасцю відаў у тропіках і Паўднёвым паўшар’і. У Беларусі не менш як два-тры блізкія віды, якія часта аб’ядноўваюцца ў адзін паліморфны зборны від баранец звычайны (Huperzia selago); расце пераважна ў стараўзроставых сырых яловых, шыракаліста-яловых, радзей шыракаліста-чорнаальховых, асінавых і чорнаальховых лясах. Ва ўмовах Беларусі спараносіць у другой палове лета.

Remove ads

Выкарыстанне

Ядавіты. Змяшчае алкалоіды; адвар наземных частак шэрагу відаў мае моцнае рвотнае дзеянне і да нядаўняга часу прымяняўся ў медыцыне для лячэння хворых на хранічны алкагалізм.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads