Hyacinthoides non-scripta
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Hyacinthoides non-scripta — від кветкавых раслін сямейства спаржавыя (Asparagaceae).
Remove ads
Назва
У англійскай мове называецца «англійскі званочак» (англ.: English bluebell).
Апісанне
Шматгадовая расліна. Лісце лінейнае, цёмна-зялёнае, бліскучае 20-45 см даўжыні. Увесну з’яўляецца аднабаковае суквецце з 6-12 сініх завужаных званочкавых пахучых кветак да 2 см даўжынёй. Скрыжоўваецца з Hyacinthoides hispanica.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Расце на Брытанскіх астравах, берагах Скандынавіі і ў Ніжніх краінах. Утварае шчыльны дыван у лістападных лясах.
Практычнае выкарыстанне
Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
Цікавыя факты
У апытанні, якое павінна было вызначыць любімую кветку для розных частак Брытаніі, англійскі званочак быў выключаны са спісу галасавання, паколькі ён перамагаў ва ўсіх графствах, пакідаючы далёка ззаду іншых прэтэндэнтаў[1].
Галерэя
- Агульны выгляд расліны
- Кветкі
- Плады
- Лес вясной з дываном кветак
- Скульптура
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads