Hydac
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
HYDAC International — нямецкае вытворчае прадрыемства гідраўлічнага і фільтрацыйнага абсталявання. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Зульцбах (Саар)[1].
Вытворчыя магутнасці і філіялы
Прадпрыемства заснавана ў 1963 годзе і налічвае каля 6.000 працаўнікоў ва ўсіх краінах свету. Вытворчыя магутнасці знаходзяцца ў Зульцбаху (Заар), Геттэлборн, Ньюкірхэн, Саарбрукен і Дудвайлер. Прадпрыемства налічвае ў сваім распараджэнні 10 офісаў у Германіі, каля 40 філіялаў за мяжой і глабальную сетку збыта тавараў болей чым з 500 партнёрамі. Часткова размешчаны ўласная вытворчасць і аддзелы сэрвісу і збыту на рынках Азіі ў Індыі (1994), Сінгапуры (1995), Кітаі (1996), Японіі (1998), Паўднёвай Карэі (1999), Малайзіі (1999).
Remove ads
Падраздзяленні
Падраздзяленні арганізацыі ствараліся альбо як спецыялізаваныя па вытворчасці азначанага віда прадукцыі часткі HYDAC International (назва пачынаецца з HYDAC), альбо станавіліся часткай кампаніі ў выніку зліцця (HYDROSAAR, NORDHYDRAULIC AB і QHP):
Германія
- HYDAC Filter Systems GmbH, сістэмы абязводжвання і абсталяванне для анализу вадкасці;
- HYDROSAAR GmbH, гідраўлічнае абсталяванне для горнай прамысловасці;
- HYDAC System GmbH, гідраўлічныя агрэгаты і ўстаноўкі;
- HYDAC Accessories GmbH, мацаванні і прыналежнасці;
- HYDAC Cooling GmbH, сістэмы ахалоджвання;
- HYDAC Technology GmbH, гідраўлічныя акумулятары;
- HYDAC Electronic GmbH, электроніка і праграмнае забеспячэнне; 2008 год — HYDAC і TTControl аб’явілі аб стратэгічным партнерстве[2]
- HYDAC Filtertechnik GmbH, фільтры і фільтравальныя элементы;
- HYDAC Service GmbH, сэрвіс, мантаж і дыагностыка;
- HYDAC Fluidtechnik GmbH, кампактная гідраўліка.
Швецыя
- NordHydraulic AB, гідраўлічнае абсталяванне.
Вялікабрытанія
- Quality Hydraulic Power Ltd (QHP), гідраўлічнае абсталяванне.
Remove ads
Даччыныя кампаніі
Польшча
- HYDAC Sp. z o.o. Заснавана ў 1992 годзе. Першапачаткова офіс знаходзіўся ў Вроцлаве. У 2001 годзе HYDAC Sp. z o.o. адчыняе прадстаўніцтва ў Маскве, Кіеве і Мінску. У 2004 годзе замест прадстаўніцтва ў Расіі ствараецца даччынае прадпрыемства ХЮДАК Інтэрнэшнл, якое мае статус Паўнамоцнага Прадстаўніка кампаніі HYDAC на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. У тым жа годзе ў Мікалаве збудаваны ўласныя вытворчыя комплексы для стварэння гідраўлічных станцый і галоўны офіс HYDAC Sp. z o.o.
Сертыфікаты
ISO 9001, ISO 14001, OHSAS 18001
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads