Hyundai Motor Company
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Hyundai Motor Company (Хёндэ; па-карэйску: 현대자동차 주식회사, KSE:005380, LSE: HYUD ) — найбуйнейшы аўтавытворца ў Паўднёвай Карэі і сёмы ў свеце.
Кампанія ўваходзіць у Hyundai Kia Automotive Group.
Remove ads
Назва
Hyundai (кар. 현대, 現代) азначае «сучаснасць». Правільная транскрыпцыя — Хёндэ. Часта сустракаюцца таксама хібныя напісанні «Хюндай», «Хендай», «Хундай».
Гісторыя
Заснаваная ў 1967 годзе, уваходзіла ў склад (чэболь) Hyundai, з якога была вылучаная ў 2003 годзе. У 1998 годзе Hyundai паглынула карэйскую аўтамабілебудаўнічую кампанію Kia Motors. У 2000 годзе кампанія склала стратэгічны альянс з DaimlerChrysler.
Вытворчыя пляцоўкі
У Паўднёвай Карэі
Ва Ульсане — найбуйнейшы вытворчы комплекс у Паўднёвай Карэі і трэці па велічыні ў свеце[5].
Комплекс складаецца з 5 заводаў, здольных вырабляць большасць кампанентаў (ад ліцейнага да завода па вытворчасці рухавікоў), і займае плошчу звыш 5 мільёнаў квадратных метраў. Таксама ўключае выпрабавальны палігон. Для лагістыкі мае ўласны прычал, адкуль аўтамабілі адпраўляюцца на рынкі па ўсім свеце. Усяго ва Ульсане можа выпускацца каля 1,53 мільёна аўтамабіляў у год.
Завод працуе з 1968 года, калі пачалася вытворчасць аўтамабіляў Ford па ліцэнзіі. У 1975 годзе з канвеера сышоў першы самастойны аўтамабіль маркі — Hyundai Pony.
У ЗША
Завод Hyundai Motor Manufacturing Alabama размешчаны недалёка ад горада Мантгомеры (штат Алабама, ЗША). Вытворчасць пачалася ў маі 2005 года з выпуску седанаў Sonata. У далейшым у вытворчую праграму дадаліся пазадарожнік Santa Fe і кампактная Elantra, а з лета 2021 года — Tucson і пікап Santa Cruz[6].
27 ліпеня 2021 года на заводзе быў выраблены 5-мільённы аўтамабіль, юбілейным стаў Hyundai Santa Cruz[7].
У Чэхіі
Hyundai Motor Manufacturing Czech — адзіны завод маркі ў Еўрапейскім Саюзе. Размешчаны ў Нашовіцах (Чэхія). Пабудова пачалася ў 2007 годзе. Вытворчасць пачалася ў лістападзе 2008 года. На заводзе працуе больш за 3100 супрацоўнікаў, выпускаецца да 1400 аўтамабіляў штодзень.
У 2013 годзе з канвеера сышоў мільённы аўтамабіль выраблены на заводзе HMMC, двухмільённы — у 2016, трохмільённы — у 2019 годзе.
У 2021 годзе выраблена 275 тысяч аўтамабіляў. 70% вытворчасці склала мадэль Tucson, 20% — i30, 2% — i30N і 8% прыпала на электрамабіль Kona Electric[8].
14 лістапада 2022 года выпусцілі чатырохмільённы аўтамабіль. Юбілейным стаў красовер Hyundai Tucson N Line[9].
У Бразіліі
У верасні 2012 года пачаў дзейнасць завод Hyundai Motor Brasil у Пірасікабе (штат Сан-Паўлу). Таксама тут размешчаны цэнтр распрацоўкі (з 2015 года) і завод вытворчасці рухавікоў (з 2022 года). Прадпрыемства працуе ў тры змены. Выпускае 42 аўтамабілі ў гадзіну. Вытворчая магутнасць — 210 тысяч машын у год.
У 2018 годзе фабрыка выпусціла мільённы аўтамабіль.
У кастрычніку 2023 года выраблены 2-мільённы аўтамабіль. З гэтага ліку, машыны сямейства HB20 складаюць 1 млн. 600 тыс. адзінак, яшчэ 400 тыс. — красоверы Creta. 1 млн 940 тыс. штук прададзены ў Бразіліі, 60 тыс. машын пастаўленыя на экспарт у суседнія краіны (Аргенціна, Калумбія, Мексіка, Парагвай і Уругвай)[10].
У Інданезіі
16 сакавіка 2022 года быў адкрыты Hyundai Motor Manufacturing Indonesia (Цыкаранг, правінцыя Заходняя Ява), які стаў першым заводам маркі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Размешчаны ў прамысловым комплексе Дэльтамас, прыкладна за 40 км на ўсход ад Джакарты. Мае вытворчую магутнасць 150 тысяч аўтамабіляў у год. Выпускае электрамабілі Hyundai Ioniq 5 і красоверы Santa Fe[11].
Remove ads
Genesis
У канцы 2015 года была ўтворана даччыная марка люксавых аўтамабіляў Genesis. Першай мадэллю брэнда стаў седан Genesis G90, затым дадаліся седаны G80 (у 2016 годзе) і G70 (2017). З 2020 года ў мадэльны шэраг сталі дадавацца красоверы: Genesis GV80, Genesis GV70 і Genesis GV60. У жніўні 2023 года Genesis вырабіла свой мільённы аўтамабіль. З гэтага ліку 690 тысяч былі рэалізаваныя на рынку Паўднёвай Карэі, на экспарт паставілі 318 тысяч, з каторых звыш 225 тысяч прададзены ў ЗША[12].
Remove ads
Зноскі
- Pietro Cardone. Ulsan, la fabbrica coreana da record di Hyundai (італ.). it.motor1.com (12 жніўня 2021). Праверана 21 верасня 2022.
- Filippo Einaudi. Montgomery, da qui Hyundai vuole conquistare l'America (італ.). it.motor1.com (6 снежня 2022). Праверана 6 снежня 2022.
- "Hyundai Motor Manufacturing Alabama Builds its 5 Millionth Vehicle"(англ.). Hyundai. 2021-08-12. Праверана 2022-12-06.
- Nošovická automobilka Hyundai vyrobila loni 275.000 automobilů, víc než předloni (чэшск.). auto.cz (3 студзеня 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- "Hyundai Motor Manufacturing Czech celebrates production of 4 millionth vehicle"(англ.). Hyundai. 2022-11-18. Праверана 2022-11-21.
- "Hyundai alcança 2 milhões de veículos produzidos em Piracicaba desde 2012"(парт.). motor1.uol.com.br. 2023-10-11. Праверана 2023-10-12.
- Filippo Einaudi. Cikarang, la fabbrica di Hyundai che produce auto su richiesta (італ.). it.motor1.com (2 мая 2023). Праверана 2 мая 2023.
- "Genesis Sells One-Millionth Car Since 2015 Debut, G80 Is Best-Selling Model"(англ.). motor1.com. 2023-09-18. Праверана 2023-09-19.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads