Ikarus 256

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ikarus 256
Remove ads

Ikarus 256аўтобус, які вырабляўся серыйна венгерскай фірмай Ikarus з 1977 па 2004 год. Гэта мадэль была амаль цалкам уніфікавана з мадэллю Ikarus-250, аднак даўжыня кузава была на метр менш і складала 11 метраў. у параўнанні з Ikarus-250, 256-я мадэль стала нашмат камфортней і мела шмат новых магчымасцей і функцый, уласцівым сучасным турыстычным аўтобусам. Аўтобус можа працаваць і як міжгародны, і як турыстычны.

Хуткія факты Вытворца, Месца вытворчасці ...

За час вытворчасці Ikarus-256 выпускаліся наступныя мадыфікацыі:

  • Ikarus-256.21Н
  • Ikarus-256.50
  • Ikarus-256.51
  • Ikarus-256.54
  • Ikarus-256.74
  • Ikarus-256.75
Remove ads

Апісанне мадэлі

Аўтобус Ikarus-256 роўна на метр менш, чым мадэль 250.59. У даўжыню аўтобус складае роўна 11 метраў, вышыня аўтобуса зменшылася на 10 сантыметраў да 3,10 метра, шырыня засталася нязменнай у 2,5 метра. Кузаў аўтобуса нясучы, вагоннай кампаноўкі, выглядае поўнасцю квадратным. Бакавая абшыўка складаецца з некалькіх зварных лістоў, даволі трывалая, лёгка рамантуецца. Колы аўтобуса, у адрозненне ад Ikarus-250 (большасці мадыфікацый) і Ikarus-255 рэдка з'яўляюцца дыскавымі; яны ідэнтычны колам, якія прымяняліся на ЛАЗ, ЛіАЗ, МАЗ і многіх іншых грузавіках і аўтобусах вытворчасці 1970—1990 гг. Памеры колаў прыкладна 280R, самі шыны тыпа 11.00 R20. Рухавік аўтобуса размяшчаецца пад задняй панеллю, ён стаў магутней, аднак глушыцель недастаткова добры, таму праца рухавіка моцна слушна, асабліва на ўздымах і пры невялікай хуткасці руху.

Дызайн

У СССР, у асноўным, пастаўляліся аўтобусы з афарбоўкай па схеме белая юбка, ярка-чырвоныя барты і дах (па такой жа схеме з 1980 года сталі афарбоўвацца і аўтобусы серыі Ікарус-250.59. Дызайн аўтобуса падобны да дызайн 250-й мадэлі — бампер чорнага колеру, вялікі, зварны, на бамперы размяшчаецца дзяржаўны нумар і супрацьтуманныя фары (ніжняя частка бампера).

Салон

Дзверы ў аўтобуса аднастворкавыя. Прывад пярэдніх дзвярэй поўнасцю аўтаматызаваны (у 250 і 256 мадэлях адчыняліся аўтаматычна абедзве дзверы. Ашклены абедзве дзверы. Салон аўтобуса Ikarus 256 мадэрнізаваны і больш камфартабельны ў параўнанні з падобнымі мадэлямі. У аўтобусе маецца 10 радоў сядзенняў з месцамі для пасажыраў і, акрамя таго, 5 месцаў ззаду.

Remove ads

Літаратура

  1. Журналы «За рулём»
  2. Журнал «Мир грузовиков»
  3. Журнал «Коммерческие автомобили» 2000 год
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads