JQuery

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

jQuery (вымаўляецца джэй-кві́эры) — кросплатформавая JavaScript-бібліятэка, прызначаная для спрашчэння сцэнарыяў на баку кліента з HTML[3]. Прадстаўлена ў студзені 2006 года ў Нью-Ёрку на канферэнцыі Баркемп Джонам Рэзігам. У цяперашні час паляпшаецца камандай распрацоўшчыкаў на чале з Дэйвам Метвінам. Выкарыстоўваецца больш чым на 80 % з 10 тысяч сайтаў з самай вялікай колькасцю наведванняў[4]. jQuery з’яўляецца найбольш папулярнай бібліятэкай JavaScript, якая выкарыстоўваецца сёння[5][6].

Хуткія факты Тып, Распрацоўшчык ...

jQuery з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам, пад ліцэнзіяй MIT[7]. Сінтаксіс jQuery распрацаваны, каб зрабіць яго больш арыентаваным на дакумент, выбарку элементаў DOM-мадэлі, стварэнне анімацыі, апрацоўку падзей і распрацоўку праграм Ajax. jQuery таксама дае магчымасці для распрацоўшчыкаў па стварэнні ўбудоў у бібліятэку JavaScript. Гэта дазваляе распрацоўшчыкам ствараць абстракцыі для нізкаўзроўневага ўзаемадзеяння і анімацыі, высакаякасных эфектаў. Модульны падыход бібліятэкі jQuery дазваляе ствараць магутныя дынамічныя вэб-старонкі і вэб-праграмы.

Мноства элементаў паводле выбаркі элементаў з DOM-мадэлі, абыход і маніпуляцыя з падтрымкай селектарнага рухавіка пад назвай «Sizzle», які выкарыстоўваецца ад версіі 1.3, стварыў новы стыль праграмавання, ф’юзінг алгарытмы і DOM-структуры даных, што паўплывала на архітэктуру іншых фрэймворкаў JavaScript, такіх як YUI v3 і Dojo.

Microsoft і Nokia выкарыстоўваюць jQuery у сваім платформах[8]. Microsoft уключыў бібліятэку ў сваё асяроддзе распрацоўкі Visual Studio[9] для выкарыстання ў рамках сваіх фрэймворкаў Microsoft ASP.NET AJAX і ASP.NET MVC, у той час як Nokia інтэгравала бібліятэку jQuery у платформу распрацоўкі віджэтаў Web Run-Time[10]. jQuery таксама выкарыстоўваецца ў MediaWiki, пачынаючы з версіі 1.16[11].

Remove ads

Зноскі

  1. jQuery Foundation- jquery.org jQuery 4.0.0 Release Candidate 1 — 2025. Праверана 15 жніўня 2025.
  2. JavaScript libraries usage statistics Архівавана 31 снежня 2014., Analysis by SimilarTech
  3. jQuery Usage Statistics Архівавана 25 снежня 2018.. Trends.BuiltWith
  4. jQuery and Microsoft Архівавана 25 снежня 2018.. ScottGu’s Blog.
  5. jQuery. MediaWiki.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads